Аляксандр Сцяпанавіч Вечар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Крыніца: катэгорыі using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Алесь ВЕЧАР''' (сапр.: '''Аляксандр Сцяпанавіч'''; псеўданім: ''Алесь Раніца;'' {{ДН|25|3|1905|12}}, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі раён Мінскай вобл. — {{ДС|4|4|1985}}, [[Мінск]]), беларускі [[паэт]], біёлаг.
 
== Біяграфія ==
Пачатковую адукацыю атрымаў у [[Слуцк]]у. У [[1923]] паступіў у [[Слуцкі сельгастэхнікум]]. У [[1925]]—[[1929]] студэнт агранамічнага ф-та [[Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]] (Горкі). Першы верш апублікаваў у [[1926]] у час. «Аршанскі маладняк». Быў адным з кіраўнікоў Аршанскай філіі «[[Маладняк]]а», у [[1928]]—[[1930]] узначальваў Мінскую філію [[БелАПП]]. Першую кніжку вершаў апублікаваў у [[1930]]. У [[1930]]—[[1931]] працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі. У [[1931]] паводле абвінавачання ў прыналежнасці да кулацкай сям'і выключаны з [[КП(б)Б]]. У пошуках працы выехаў за межы Беларусі. У [[1932]]—[[1933]] аграхімік Сочынскай заалагічнай доследнай станцыі. У [[1933]] вярнуўся ў Беларусь. Паводле сведчання [[С. Кандыбовіч]]а, у [[1933]] быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. З [[1933]] працаваў у [[НДІ]] харчовай прамысловасці [[БССР]]. З [[1937]] у Інстытуце харчовай прамысловасці ў [[Краснадар]]ы. З [[1959]] у [[Інстытут біялогіі АН БССР|Інстытуце біялогіі АН БССР]], з [[1970]] у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар ([[1951]]). Акадэмік [[АН БССР]] ([[1966]]). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі ([[1975]]). Член [[СП БССР]] з [[1978]].
{{літ|1=|'''Літ. з даведн. Л.У. Маракова''':Гарэцкі М. 'Маладняк' за пяць гадоў. Мн., 1928 | Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000 | Шушкевіч С. Шчодрасць душы // ЛіМ. 1980, 21 сак. | БП, т. 2 | ЭГБ, т. 2.|Від=Б}}