Мікола Гайдук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: -дубліруе змест артыкула
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Мікола ГАЙДУК''' ({{ДН|29|5|1933}}, в. [[Кабылянка]] каля Міхалова, цяпер [[Беластоцкае ваяводства, 1919—1939|Беластоцкае ваяв.]] [[Другая Рэч Паспалітая|Польшча]] — {{ДС|2|9|1998}}) — беларускі [[пісьменнік]], [[журналіст]], [[краязнавец]], [[педагог]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся у сялянскай сям'і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў [[СССР]] на філалагічных факультэтах ва [[Універсітэт Растова-на-Доне|ўніверсітэтах Растова-на-Доне]], [[Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт|Ленінграда]]. Скончыў [[БДУ]] (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў [[Бельск-Падляшскі|Бельску-Падляшскім]] спачатку як настаўнік [[Беларуская мова|беларускай]] і [[лацінская мова|лацінскай моў]], з 1965 г. — дырэктарам ліцэя. У 1959—1964 г. адначасова выкладаў [[беларуская літаратура|беларускую літаратуру]] на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў [[Беласток]]у. З 1971 г. працаваў у газеце «[[Ніва (1956)|Ніва]]» (Беласток), у 1971—1986 г. — публіцыст, у 1986—1988 г. — намеснік галоўнага рэдактара. Сябра [[Беларускае літаратурнае аб'яднанне «Белавежа»|Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа»]] (з 1958). Сябра [[Саюз польскіх пісьменнікаў|Саюза польскіх пісьменнікаў]] (з 1985).
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў ў друку вершам на беларускай мове ў 1957 г. (газета «Ніва»). Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове «Ціш» (Беласток, 1988), апавяданняў, аповесцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак. На польскай мове выдаў «Белавежскія паданні» (Беласток, 1990). Выступаў як публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Сабраў у наваколлі Белавежы і апрацаваў зборнік беларускіх народных казак, легенд і паданняў «Аб чым шуміць Белавежская пушча» (1982). Сааўтар (з [[Л. Гайдук]]) падручнікаў па беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987; па 3 выданні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975).