Розніца паміж версіямі "Вінцэнт ван Гог"

3 байты дададзена ,  8 гадоў таму
(стылявыя змены, арфаграфія, вікіфікацыя)
== Дзіцячыя і юнацкія гады ==
 
Нарадзіўся [[30 сакавіка]] [[1853]] года ў вёсцы [[Грот Цундэрт]] у нідэрландскай [[БрабанцыяПаўночны Брабант|БрабанцыіПаўночным Брабанце]], каля мяжы з Бельгіяй. Бацька яго быў [[пратэстантызм|пратэстаскім]] [[пастыр]]ам, а маці паходзіла з сям'і [[мастак]]оў. Апрача яго ў сям'і было яшчэ пяцёра дзяцей: Ганна, Тэа, Элізабэта, Вільгельміна і Карнэлія. У пятнаццаць гадоў скончыў сваю адукацыю. Маляваў з дзяцінства, але сур'ёзна сутыкнуўся з гэтым мастацтвам у [[Гаага|Гаазе]], дзе, маючы 16 гадоў, працаваў у галерэі. Сюды яго скіравала маці. Напачатку меў цесную сувязь з мастацкай нідэрландскай традыцыяй, паказваючы асаблівасці прадметаў праз багацце гульні святла. Выкарыстоўваў дастаткова цёмную, імпаставую манеру, тыповую, напрыклад, для [[Франс Гальс|Франса Гальса]].
У [[1873]] ([[1874]]) годзе Вінцэнт ван Гог пачаў працу ў [[лондан]]скім філіяле галерэі. Тут ён закахаўся ў дачку сваіх гаспадароў — [[Яўгенія Лоер|Яўгенію Лойер]]. Аднак яна, будучы ўжо заручанай, адмаўляе прапанову з боку мастака. Гэтае расчараванне выклікае дэпрэсію і нервовы ўпадак, у выніку чаго ў [[1876]] годзе ван Гог страчвае працу ў галерэі і вяртаецца дадому. Гэта былі першыя праявы хваробы нервовай сістэмы, якая будзе спадарожнічаць яму ўсё жыццё.
У [[1876]] годзе вярнуўся ў [[Англія|Англію]] як інкасатар у адну з лонданскіх школ. Уражаны беднасцю, адмовіўся збіраць грошы і таму ізноў стаў беспрацоўным.
58 609

правак