Валянцін Пятровіч Грыцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
памёр
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Валянцін Пятровіч Грыцкевіч''' ({{ДН|30|3|1933}}, [[Мінск]]  — {{ДС|5|3|2013}}, [[Санкт-Пецярбург]]) — беларускі [[урач|ўрач]], гісторык, грамадскі дзеяч [[Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург)|беларускага згуртавання]] ў [[Санкт-Пецярбург]]у.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і настаўніка і медыка. Скончыў у Мінску сярэднюю школу (1950), [[Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт|Інстытут замежных моваўмоў]] (1955), медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1957).
 
Працаваў урачом ва Узлянах Рудзенскага р‑на Мінскай вобл. (1956—1957), у Мінску (1957—1969), ПецярбургуЛенінградзе (1969—1971), старшым навуковым супрацоўнікам Ваенна‑медыцынскага музею (1971—1995).
 
Адначасова выкладаў гісторыю ў ПецярбургскімЛенінградскім ўніверсітэцеуніверсітэце культуры (з 1980), з 1988 г. — дацэнт кафедры музеязнаўства гэтага ж інстытута.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Навуковыя даследаванні В. Грыцкевіча прысвечаны гісторыі беларускай медыцыны (кандыдацкая дысертацыя была абароненая ў 1963 г.) — кнігі «З факелам Гіпакрата», «Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая», а таксама біяграфістыцы, у першую чаргу беларускай інтэлігенцыі ў замежжы — «Падарожжы нашых землякоў», «Дзесяць шляхоў з Вільні», «Нашы славутыя землякі», «Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна», «Эдуард Пякарскі», у тым ліку біяграфістыцы медыкаў — «Успаміны і дзённікі ў фондах ваенна‑медыцынскага музея: Анатаваны каталог», «Ваенныя медыкі — кавалеры ордэна Славы трох ступеняў»; апісанням падарожжаў як гістарычнай крыніцы — «Шляхі вялі праз Беларусь».
 
== Грамадская дзейнасць ==
В. Грыцкевіч — адзін з арганізатараў і неадменны старшыня [[Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург)|Беларускага грамадска‑культурнага таварыства ў Пецярбургу]] (з 1989), сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднага ПЭН‑цэнтра, ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, сябра Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, замежны сябра Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны, сябра Вялікай Рады [[Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"|Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»]].
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. — Мн., 1997.
 
{{DEFAULTSORT:Грыцкевіч Валянцін Пятровіч}}