Розніца паміж версіямі «Грунвальдская бітва»

Каб выправіць сітуацыю, Юнгінген увёў у бой другую лінію тэўтонскай [[кавалерыя|кавалерыі]], аднак палякі таксама задзейнічалі рэзерв, якім камандаваў Ягайла, а літоўская конніца Вітаўта паспяхова вярнулася на поле бою і вырабіла моцны ўдар па левым флангу Ордэна, які ўграз у баі з пяхотай і страціў манеўранасць. Пасля смерці Юнгінгена і адмовы часткі тэўтонскіх войскаў працягваць бітву войска Ордэна звярнулася ва ўцёкі.
 
лгрлрлрлррррлрлрлрлрлрлрлрлрлрлрлррлр
== Вынікі ==
Каля траціны тэўтонскага войска палегла на поле бою, было забіта практычна ўсё кіраўніцтва Ордэна, значны лік рыцараў патрапіў у палон. Саюзнікі «стаялі на костках» тры дня, пасля чаго пачалі рух да [[Мальбарк|Марыенбургу]].
 
Замак быў абложаны, аднак стомленае і саслабленае польска-літоўскае войска не вырашылася на штурм. Вітаўт адвёў свае войскі з-за пагрозы ўсходнім межам княства, польскія апалчэнцы імкнуліся вярнуцца дадому да ўборкі ўраджая. У выніку праз некалькі тыдняў аблога была знята.
 
Завяршыў Вялікую вайну [[Другі Торуньскі мір|Торуньскі мір]] [[1 лютага]] [[1411]] меў адносна мяккія для Ордэна ўмовы: той губляў [[Жмудзь|Жамойтыю]] ў карысць Вялікага княства, Дабжыньскую зямлю ў карысць Польшчы і выплачваў кантрыбуцыю. Аднак фактычнае знішчэнне войска, неабходнасць выплаты кантрыбуцыі і выкупу за палонных рыцараў падарвалі магутнасць тэўтонцаў — шэраг [[Ганза|ганзейскіх гарадоў]] адмовіліся ад саюза з імі, прыток наймітаў і рыцараў з Цэнтральнай Еўропы скараціўся. Нягледзячы на гэта, як самастойная дзяржава Ордэн праіснаваў яшчэ больш стагоддзя.
 
== Іншае ==
Ананімны ўдзельнік