Абстрактны экспрэсіянізм: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Абстрактны экспрэсіянізм''' — плынь у абстрактным жывапісе. Узнікла ў пачатку 1940-х г. пад...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:03, 5 сакавіка 2013

Абстрактны экспрэсіянізм — плынь у абстрактным жывапісе. Узнікла ў пачатку 1940-х г. пад непасрэдным уплывам эстэтыкі сюррэалізму і выпрацаваных ім прыёмаў псіхічнага аўтаматызму. Абстрактны экспрэсиянізм прадстаўлены творчасцю мастакоў т.зв. «нью-ёркскай школы» - Дж.Полака, В.дэ Кунінга, Х.Хофмана, Ф.Клайна і інш. Галоўная адметная рыса абстрактнага экспрэсіянізму - крайняя спантаннасць, імправізацыйнасць творчага акта. Прадстаўнікі абстрактнага экспрэсіянізму звычайна ў імклівым тэмпе наносілі на палатно буйныя энергічныя мазкі, нярэдка выкарыстоўвалі прыём дрыпінгу (распырскванне або выцісканне фарбы адразу на палатно), што адлюстроўвала іх псіхічны і эмацыянальны стан у канкрэтныя перыяды працы над сваім творам. Імпульсіўнасць, непасрэднасць абстрактнага экспрэсіянізму ўспрымаліся як выяўленне бязмежнай унутранай свабоды, пратэст супраць умоўных эстэтычных норм і сацыяльных абмежаванняў. Абстрактны экспрэсіянізм дамінаваў у мастацкім жыцці ЗША да пачатку 1960-х г., даў імпульс да развіцця розных форм акцыянізму.