Уга Чавес: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кат.
дапаўненне
Радок 43:
 
Уга Чавес кіраваў Венесуэлай ад 1999 года, у 2002 быў зрынуты, але вярнуўся да ўлады. [[3 снежня]] [[2006]] на прэзідэнцкіх выбарах пераабраны на трэці тэрмін. У студзені 2011 У. Чавэс абвясціў, што ў яго рак. Перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсы хімія- і радыётэрапіі. У кастрычніку 2012 У. Чавэс выйграў чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. Наступныя месяцы яго стан здароўя значна пагоршыўся.
 
== Раннія гады ==
Уга Рафаэль Чавес Фрыяс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 года ў горадзе Сабанета на захадзе краіны ў штаце Барынас. Яго бацька, Уга дэ лос Рэес Чавес. Маці, Алена Фрыяс дэ Чавес, крэолка. Родны брат — Археніс Чавес.
Продак Чавеса па матчынай лініі быў актыўным удзельнікам Грамадзянскай вайны 1859-1863 гадоў. Выступаў на баку лібералаў, змагаўся пад кіраўніцтвам народнага правадыра Эсекіеля Самора. Прадзед праславіўся тым, што ў 1914 годзе падняў антыдыктатарскае паўстанне. Яно было жорстка задушана. У яго нарадзіліся дзве дачкі, адна з іх Роза, бабуля Уга Чавеса.
 
Маці Чавеса спадзявалася, што сын стане святаром, а сам ён марыў аб кар'еры прафесійнага [[бейсбол|бейсбаліста]]. Захапленне бейсболам Чавес захаваў да канца жыцця. У дзяцінстве ён добра маляваў, і ў дванаццаць гадоў атрымаў сваю першую прэмію на рэгіянальнай выставе. У 1975 годзе ў званні [[младшы лейтэнант|младшага лейтэнанта]] скончыў Ваенную акадэмію Венесуэлы.
 
Чавес служыў у паветрана-дэсантных частках, чырвоны бярэт дэсантніка стаў неад'емнай часткай яго іміджу. У 1982 годзе (па іншых дадзеных - падчас вучобы ў акадэміі) Чавес заснаваў з калегамі падпольную арганізацыю CАMACATЭ (абрэвіятура, складзеная з першых і другіх літар у назвах сярэдніх і малодшых афіцэрскіх чыноў). Пазней CАMACATЭ была ператворана ў Рэвалюцыйны баліварыянскі рух (ісп.: Movimiento Bolivariano Revolucionario), названы ў гонар героя лацінаамерыканскай вайны за незалежнасць [[Сімон Балівар|Сімона Балівара]].
 
== Адносіны з Беларуссю ==