Розніца паміж версіямі «Антуан Агюст Парманцье»

Застаўшыся сіратой ў юным узросце, вымушаны быў заняцца фармацэўтыкай, не завяршыўшы яшчэ сваёй адукацыі.
Падчас [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайны]] Парманцье служыў ваенным урачом у французскай арміі. Патрапіўшы ў прускі палон, ён на працягу некалькіх гадоў вымушаны быў харчавацца бульбай, якую ў Францыі ў той час ужывалі толькі на корм [[Свойская свіння|свінням]]. Бульба была завезены ў Еўропу яшчэ ў 1640 годзе, але толькі ў [[Ірландыя|Ірландыі]] яе рэгулярна ўжывалі ў ежу: у іншых краінах яе альбо не вырошчвалі наогул, альбо вырошчвалі выключна на корм быдлу. У 1748 французскі парламент нават забараніў вырошчванне бульбы на той падставе, што яна нібыта магла выклікаць шэраг хвароб, у тым ліку [[лепра|праказу]]. Парманцье высветліў, што бульба бясшкодная для здароўя і мае высокія смакавыя і пажыўныя якасці.
Вярнуўшыся ў [[Парыж]] у [[1763]] годзе, Парманцье працягнуў свае піянерскія даследаванні ў галіне харчавання і харчовай хіміі. Вопыт зняволення спатрэбіўся яму ў 1772, калі ён прапанаваў (у заяўцы на конкурс, абвешчаны Акадэміяй Безансона) выкарыстоўваць бульбу для кармлення хворых дызентэрыяй. У 1773 ён выйграў конкурс.
Ананімны ўдзельнік