Перламутраўка Фрыга: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Перламутраўка фрыга''' (''Clossiana frigga'') — насякомае атраду лускакрылыя (''Lepidoptera''), сямейст...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:37, 6 сакавіка 2013

Перламутраўка фрыга (Clossiana frigga) — насякомае атраду лускакрылыя (Lepidoptera), сямейства німфаліды (Nymphalidae).

Апісанне

Размах крылаў 34-37 мм. Асноўны тон афарбоўкі чырванавата-вохрысты. На крылах невялікія круглыя чорныя плямы, уздоўж краю крылаў і ў прыкаранёвай частцы ломаныя лініі, цёмныя ўчасткі. Знізу пярэднія крылы святлейшыя, заднія крылы чырвона-карычневыя ў прыкаранёвай частцы, з ломанай перавяззю з белых і жоўтых плям пасярэдзіне. На вонкавай частцы крылаў шырокая вохрыстая перавязь з ружавата-фіялетавым адлівам і радам слабавыражаных плям у вочкі.

Арэал

Тундра і тайга Еўразіі і Амерыкі, горы Алтая і Тарбагатая, Прыамур'е. У Беларусі выяўлены толькі на балотным масіве паблізу в. Блужа ў Пухавіцкім раёне.

Асаблівасці біялогіі

Від аселы. За год дае 1 пакаленне. Матылі лётаюць нядоўга - з другой паловы траўня да пачатку чэрвеня. Вусені кормяцца на марошцы і, напэўна, на іншых відах балотнай расліннасці. Зімуюць вусені.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5