Ушу: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Cai Jia Nanquan.JPG|thumb|Ушу]]
'''Ушу''' ('''у-шу''') — традыцыйная кітайская сістэма ўдасканалення асобы; комплекс воінскіх дысцыплін. Падзяляецца на некалькі разнавіднасцей: аздараўленчае, традыцыйнае (сямейна-кланавае), баявое, ці ваеннае. Сюды ўваходзяць таксама цыгун, валоданне рознымі баявымі прыстасаваннямі і інш. Уключае шырокі набор фізічных практыкаванняў і прыёмы бою з рознымі відамі [[зброя|зброі]] ці без яе. Рэлігійна-філасофскай асновай ушу з'яўляюцца [[даасізм]], [[будызм]], [[канфуцыянства]]. У сучасны перыяд атрымала пашырэнне не толькі ў Кітаі, але і ў многіх іншых краінах свету. Міжнародная федэрацыя ушу заснавана ў 1990 і аб'ядноўвае звыш 40 краін (1999). Чэмпіянаты Еўропы па ушу праводзяцца з 1990, а чэмпіянаты свету - з 1991. У Беларусі існуе мноства секцый і таварыстваў ушу.