Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: |апісанне выявы = → |подпіс = , Памерлі ад рака → Памерлі ад раку using AWB
дапаўненне
Радок 20:
}}
'''Андрэ́й Арсе́ньевіч Тарко́ўскі''' ({{lang-ru|Андре́й Арсе́ньевич Тарко́вский}}) ({{ДН|4|4|1932}}, Юр'евец, [[Іванаўская вобласць]], [[РСФСР]] — {{ДС|29|12|1986}}, [[Парыж]], [[Францыя]]) — [[кінарэжысёр]], [[сцэнарыст]]. Адзін з нешматлікіх [[СССР|савецкіх]] [[Кінарэжысёр|рэжысёраў]] артхауснага кіно. Сын [[Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі|Арсенія Таркоўскага]].
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства, працаваў у геалагічных партыях. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (1960). Дыпломная работа — кароткаметражны фільм «Каток і скрыпка» атрымала галоўны прыз фестывалю студэнцкіх фільмаў у Нью-Ёрку (1961). З 1961 рэжысёр на кінастудыі «[[Масфільм]]». У 1982 выехаў у [[Італія|Італію]], дзе ў працэсе пошукаў натуры для новага фільма зняў дакументальную стужку «Час падарожжа» (1982). Атрымаў шырокае міжнароднае прызнанне ўжо першы поўнаметражны фільм «Іванава дзяцінства» (1962). Пазней ствараў арыгінальныя па форме і зместу кінатворы - «Страсці па Андрэю» (1966; выйшаў у свет у 1971 пад назвай «Андрэй Рублёў»), «Салярыс» (1972), «Люстэрка» (1975), «Сталкер» (1980), «Настальгія» (1983, Італія), «Ахвярапрынашэнне» (1986, Швецыя). У 1977 паставіў «Гамлета» ў Маскоўскім Тэатры імя Ленінскага камсамола, а ў 1983 - оперу «Барыс Гадуноў» у тэатры «Ковент-Гардэн» (Лондан). Як акцёр зняўся ў фільмах «Мне дваццаць гадоў» («Застава Ільіча», 1964), «Сяргей Лазо» (1967). Стварыў наватарскую кінамову, для якой характэрны метафарычнасць, ускладненая сімвалічнасць, абвостраная ўвага да прыродных з'яў, стыхій. Для творчай манеры Т. ўласцівы складанасць вобразнага вырашэння, схільнасць да асэнсавання філасофскіх і маральна-этычных праблем, своеасаблівая дакументальнасць і паэтычнасць, адухоўленасць мастацкай атмасферы фільма, эмацыянальнасць і да т.п.
 
== Спасылкі ==