Розніца паміж версіямі "Навагрудак"

4 267 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (стылявыя змены)
{{НП-Беларусь
|статус = горад
|беларуская назва = НавагрудакНава{{націск}}градак (Навагру{{націск}}дак)
|арыгінальная назва = Новъгородок
|краіна = Беларусь
|падначаленне =
|add3 =
}}
'''Нава{{націск}}градак''' (афіц. '''Навагру́дак''' ) — горад ва ўсходняй частцы [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Навагрудскі раён|Навагрудскага раёна]]. На [[Навагрудскае ўзвышша|Навагрудскім узвышшы]] ў 162  км да ўсходу ад [[Гродна]], у 22  км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі [[Ліда]]—[[Баранавічы]]. Насельніцтва 30,7 тыс. чал. (2006).
 
{{змест злева}}
 
== Паходжанне назвы ==
Летапісныя варыянты назвы горада  — ''Новогород'', ''Новгородок'', ''Новогородок'', ''Новый Городок'' і інш. сведчаць аб тым, што недзе непадалёк існаваў стары гарадскі цэнтр акругі, магчыма ім было [[гарадзішча]] [[Гарадзішча Радагошча|Радагошча]].<ref>Піваварчык С.  А.  Гарадзішча Радагошча  — магчымы папярэднік Наваградка // Белорусский Сборник №  2. Санкт-Петербург, 2003.</ref> Традыцыйнае{{крыніца?}} беларускае вымаўленне ''Нава́градак'' пад уплывам польскага варыянта ''Nowogródek'' трансфармавалася ў сучасную назву ''Навагрудак''.
 
У старажытнай назве "Новъгород" скланяліся абедзве часткі. Так, у летапісах засведчаны наступныя склонавыя формы<ref>Летописи белорусско-литовские // ПСРЛ. - Т. 35</ref>:
{| class="wikitable"
! склон !! словаформа
|-
| назоўны || Новъгородок
|-
| родны || Новагородка
|-
| давальны || Новугородку
|-
| вінавальны || Новъгородок
|-
| творны || ?
|-
| месны || (у) Новегородце</br> (у) Новегородцэ </br> (у) Новегородцы
|-
| клічны || ?
|}
 
Навакольнае насельніцтва ўжывае назву "Нава{{націск}}градак"<ref name="памяць">Гісторыя назвы горада // Памяць: Навагрудскі раён. с. 85-87</ref>. Такое вымаўленне назвы горада і дагэтуль можна пачуць ад мясцовых жыхароў, асабліва ад людзей старэйшага ўзросту.
 
Становішча націску ў назве горада пададзена ў "Трыбунале абывацелям Вялікага княства Літоўскага" (выдадзен у Вільні ў 1586 годзе), дзе назва горада надрукована з націскам у тэксце: "в Нова{{націск}}городку"<ref name="памяць"/>.
 
Цяперашняя афіцыйная назва "Навагру{{націск}}дак", па сутнасці, уяўляе сабой польскую назву "Nowogródek" (чытаецца "Новокгру{{націск}}дэк"), вымаўленую на беларускі лад. На момант [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]], калі горад увайшоў у склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], справаводства на (стара)беларускай мове было ўжо амаль сто гадоў заканадаўча забаронена. Таму новыя расійскія ўлады засталі дакументы, напісаныя толькі па-польску, адкуль польская назва, захаваўшы асноўныя рысы сваёй фанетыкі, перакачавала ў расійскія дакументы ў форме "Новогру{{націск}}док". А пазней, ужо адтуль, назва перайшла ў беларускае справаводства.
 
Пытанне, як стасуюцца між сабой назвы "Навагру{{націск}}дак" і "Нава{{націск}}градак", дагэтуль канчаткова не развязана. Ледзь не кожны даслечык мае сваё адмысловае меркаванне на гэта пытанне. Становішча націску, верагодна, сведчыць пра тое, што назвы ўзніклі і развіваліся незалежна на аснове старажытнарускага "Новъгородок". Аднак нельга выключаць узаемны ўплыў гэтых назваў.
 
Часам даводзіцца чуць, як людзі тлумачаць паходжанне назвы "Навагрудак" ад "новы грудок". Варта падкрэсліць, што такі вывад не мае пад сабой ніякіх падстаў.
 
== Гісторыя ==
Паводле археалагічных даследаванняў [[славяне|славянскае]] ({{далей}} [[Славянская каланізацыя Беларусі|Славянская каланізацыя]]) паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла ў канцы [[10 ст.]], умацаванні да сяр. [[11 ст.]]<ref>Гурэвіч</ref> НекаторыяЧастка даследчыкідаследчыкаў лічацьлічыць за першую згадку НавагрудкаНаваградка ў пісьмовых крыніцах паведамленне пад [[1044]] годам пра будаўніцтва новага горада, якое на іх меркаванне звязана з паходам вял. кн. кіеўскага [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраслава Мудрага]] на [[Літва|Літвy]]<ref>Ерамловіч…Ермаловіч. Старажытная Беларусь</ref>, упершыню гэту версію прапанаваў [[Васіль Мікітавіч Тацішчаў|В. Тацішчаў]]. Хаця такая датыроўка заснавання горада і супадае з археалагічнымі дадзенымі, але з самыхсаміх крыніц немагчыма зрабіць адназначныя высновы, што маецца на ўвазе заснаванне Навагрудка,іменна хутчэйНаваградка. Магчыма, мелася на ўвазе будаўніцтва новых умацаванняў у Вялікім [[Ноўгарад]]зе.<ref>Баранаўскас…</ref> У 12 ст., паводле археалагічных даследаванняў, горад складаўся з [[дзядзінец|дзядзінца]] (Замкавая гара), [[вакольны горад|вакольнага горада]] і [[пасад]]а.
 
У [[13 ст.|13]]—[[14 ст.]] Навагрудак Наваградак — цэнтр удзельнага Новагародскага княства, пад [[1235]] годам згадваецца князь [[Ізяслаў Новагародскі]]. У кан. 1240-х  — пач. 1250-х гадоў НавагрудакНаваградак перайшоў пад уладу літоўскага князя [[Міндоўг]]а, акалічнасці гэтага пераходу дасюль спрэчныя, князем і намеснікам свайго бацькі ў НавагрудкуНаваградку быў Міндоўгаў сын [[Войшалк]]. У гэты час быў пакладзеныпакладзен пачатак [[утварэнне ВКЛ|утварэнню ВКЛ]], буйнейшым і адным з асноўных цэнтраў якога быў НавагрудакНаваградак. Спрэчкі паміж Міндоўгам і яго літоўскімі родзічамі, што нашлі прытулак на [[Валынь|Валыні]], сталі падставай да вялікай вайны з [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]], якое зрабіла некалькі буйных паходаў на горад, што прымусіла Міндоўга пайсці на саюз з [[Лівонскі ордэн|Лівонскім (Інфлянцкім) ордэнам]]. У [[1253]] Міндоўга ад імя [[папа рымскі|папы рымскага]] каранавалі на караля Літвы (першы і апошні такі тытул у гісторыі [[ВКЛ]]), каранацыя магла адбыцца і ў Новагародку. Такая магчымасць дае падставу шэрагу гісторыкаў лічыць Новагародак першай [[сталіца]]й ВКЛ, але сумніўнацяжка з упэўненасцю сказаць, ці была наогул сталіца ў тагачасным ВКЛ. У 1254 г. Войшалк заключыў ад імя бацькі мір з Галіцка-Валынскім княствам і перадаў НавагрудакНаваградак [[Раман Данілавіч|Раману Данілавічу]]. Пасля разрываразрыву міру (1258) Войшалк зноў стаў князем у НавагрудкуНаваградку, а пасля перадаў яго разам з усёй краінай [[Шварн Данілавіч|Шварну]]. На горад неаднаразова нападалі мангола-татары і іx саюзнікі  — дружыны галіцка-валынскіх князёў (1255, 1274, 1278), крыжакі (1314, 1321, 1341, 1390, 1394).
 
Як цэнтрам удзельнага княства НавагрудкамНаваградкам валодаў з 1329 г. Карыят, пасля 1358 г. яго сын Фёдар, з 1386  г. — Карыбут. У 1316 Навагрудакг. Наваградак стаў цэнтрам самастойнай [[Літоўская мітраполія|Літоўскай мітраполіі]], якая ахоплівала праваслаўную царкву ВКЛ і Галіцыі. 3 1392 Навагрудак г. Наваградак — адзін з цэнтраў велікакняжацкагавелікакняжацкай даменавобласці ВКЛ. У кан. 14  — пач. [[15 ст.]] [[Вітаўт]] пасяліў у НавагрудкуНаваградку і яго наваколлі татар, у 1428 г. ён запісаў горад разам з навакольнымі вёскамі ў пажыццёвае ўладанне сваей жонцы Ульяне. У 1415 г. у НавагрудкуНаваградку на саборы праваслаўных епіскапаў выбраны мітрапалітам быў абраны [[Рыгор Цамблак]]. У 1422 у НагагрудкуНаваградку ў заснаваным Вітаўтам фарным касцёле адбыўся шлюб кар.караля польскага [[Ягайла|Ягайлы]] з [[Соф’я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]], які даў пачатак дынастыі [[Дынастыя Ягелонаў|Ягелонаў]].
 
У студзені 1507 г. утворана Новагародскае ваяводства ВКЛ. 26 ліпеня 1511 Навагрудакг. Наваградак атрымаў [[магдэбургскае права]], якое пацвярджалася ў 1562, 1595 і 1776, герб зацверджаны ў 1595 г. У 1568 г. у горадзе было 10 цэркваў. У 1581—1775 у горадзе праходзілі паседжанні Галоўнага літоўскага трыбунала. Пасля Берасцейскай уніі (1596) мітрапаліцкая кафедра стала ўніяцкай. У 16 ст. НавагрудакНаваградак таксама адзін з цэнтраў [[Рэфapмaцыя|Рэфapмaцыі]]. У 1597 г. кароль Рэчы Паспалітай [[Жыгімонт Ваза]] даў мяшчанам НавагрудкаНаваградка прывілей на 2 кірмашы ў год на працягу 2 тыдняў на каталіцкія святы [[Свята Трох Каралёў|Тры Каралі]] і [[Свята Тройцы|Тройцу]]. 3 1581 па 1775 г. у горадзе адбывалісяпраходзілі пасяджэнні [[Галоўны трыбунал ВКЛ|Галоўнага трыбунала ВКЛ]].
 
У 16—18 ст. горад моцна пацярпеў ад ваенных дзеянняў: у 1505—1506 гг. ад крымскіх татар, у 1518 і 1534 у выніку войнаў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ, у 1648 у ходзе Казацкай вайны (1648—1651), у верасні 1655 г. узяты рускімі войскам кн. А.  М.  Трубяцкога ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У 1661 у сувязі з ваеннымі спусташэннямі горад вызвалены ад падаткаў на 4 гады. У 1706 г. у [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночную вайну]] (1700—1721) акупіраваны шведскім войскам, якояякое разбурыла замак. У 16—18 ст. НавагрудакНаваградак некалькі разоў пацярпеў ад пажараў (1578, 1599, 1613, 1652, найбольш моцны  — у 1751, калі згарэлі 167 дамоў, 4 касцёлы, ратуша і канцылярыя ваяводы) і эпідэмій (1590, 1592, 1603, 1708). Ваенныя падзеі і іншыя катаклізмы прывялі горад да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У кан. 18 ст. у НавагрудкуНаваградку 3 уніяцкія царквы, 5 касцёлаў, 6 манастыроў, сінагога, мячэць.
 
Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 Навагурдакгода Наваградак у складзе Расійскай імперыі, з 1801 г. цэнтр павета Гродзенскай, з 1842  — Мінскай губерніяўгуберняў. Жыхары ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—31, і 1863-64. Паводле ўмоў Рыжскага міру (1921) у скаладзескладзе Польшчы. З верасня 1939 г. у [[БССР]], з 1940 г. цэнтр Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупіраваны немцамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 45,065 тыс. чал.
 
У час нямецкай акупацыі ў Навагрудку манашкі з [[Назарэтанкі|Ордэна Святой Сям'і з Назарэту]] арганізавалі на просьбу бацькоў польскіх дзяцей падпольнае навучанне [[польская мова|польскай мове]] і [[гісторыя Польшчы|гісторыі]]. Падпольная школа спыніла існаванне пасля таго, як 1 жніўня 1943 года 11 манашак, у тым ліку галоўны арганізатар школы, былі расстраляныя немцамі<ref>{{кніга|частка = Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944|загаловак = Oświata...|старонкі = 67}}</ref>.
 
8 ліпеня 1944 года Наваградак вызвален ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
 
З 1954 горад у складзе Гродзенскай вобласці.
 
== Дэмаграфія ==
* кан. [[15 ст.]]  — 3—4 тыс. чал.
* сяр. [[16 ст.]]  — 2—5 тыс. чал.
* кан. [[18 ст.]]  — ~3 тыс. чал.
* 2006  — 30,7 тыс. чал.
 
== Эканоміка ==
Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, харчовы, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Наваградак» і «Панскі дом». Навагрудак  — перспектыўны цэнтр турызму міжнароднага значэння і краязнаўства.
 
== Культура ==
 
== Выдатныя мясціны ==
[[Выява:Navahradak - Ruiny zamka.jpg|thumb|Руіны НавагрудскагаНаваградскага замка]]
* Руіны [[Навагрудскі замак|Навагрудскага замка]]
* [[Гара Міндоўга]]
* [[Навагрудская мячэць]] (сяр. 19 ст.)
* Навагрудскія гандлёвыя рады
* жылыя дамы (19  — пач. 20 ст.)
* курган Бяссмерця ў гонар [[А. Міцкевіч]]а
* парк (1930)
 
== Літаратура ==
* Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Навагрудскага раёна. - Мн.: "Беларусь", 1996.
* Летописи белорусско-литовские // Полное собрание русских летописей. Т. 35 - М.: "Наука", 1980.
* Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды (1990), 2-е выд.: ISBN 985-02-0503-2.
* {{кніга|аўтар = Агнешка Грэндзік-Радзяк|загаловак = Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001|месца = [[Торунь]]|выдавецтва = Europejskie Centrum Edukacyjne|год = 2007|старонак = 441|isbn = 978-83-60738-09-2}} {{ref-pl}}
 
* [http://www.novogrudok.ru Форум горада]
* [http://www.radzima.org/be/pub/1230_m/ Здымкі на Radzima.org]
* [http://szlachta.io.ua/album7364 Jurkau kutoczak  — Юркаў куточак  — Yury's Corner. Наваградак]
* [http://www.gaiba.narod.ru Аўтарская старонка Мікалая Гайбы пра гісторыю Навагрудка і Навагрудчыны]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/novogrydok_gurevich/Гуревич_Ф.Д._Древний_Новогрудок.html Гуревич Ф.  Д.  Древний Новогрудок]
 
[[Катэгорыя:Горад Навагрудак]]