Розніца паміж версіямі "Навагрудак"

11 байтаў выдалена ,  7 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
 
== Гісторыя ==
Паводле археалагічных даследаванняў [[славяне|славянскае]] ({{далей}} [[Славянская каланізацыя Беларусі|Славянская каланізацыя]]) паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла ў канцы [[10 ст.]], умацаванні да сяр. [[11 ст.]]<ref>Гурэвіч</ref> Частка даследчыкаў лічыць за першую згадку Навагрудка ў пісьмовых крыніцах паведамленне пад [[1044]] годам пра будаўніцтва новага горада, якое на іх меркаванне звязана з паходам вял. кн. кіеўскага [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраслава Мудрага]] на [[Літва|Літвy]]<ref>Ермаловіч. Старажытная Беларусь</ref>, упершыню гэту версію прапанаваў [[Васіль Мікітавіч Тацішчаў|В. Тацішчаў]]. Хаця такая датыроўка заснавання горада і супадае з археалагічнымі дадзенымі, але з саміх крыніц немагчыма зрабіць адназначныя высновы, што маецца на ўвазе заснаванне менавіта Навагрудка. Магчыма, меласяМелася на ўвазе будаўніцтва новых умацаванняў у Вялікім [[Вялікі Ноўгарад|Вялікім Ноўгарадзе]]зе.<ref>Баранаўскас…</ref> У 12 ст., паводле археалагічных даследаванняў, горад складаўся з [[дзядзінец|дзядзінца]] (Замкавая гара), [[вакольны горад|вакольнага горада]] і [[пасад]]а.
 
У [[13 ст.|13]]—[[14 ст.]] Навагрудак — цэнтр удзельнага Новагародскага княства, пад [[1235]] годам згадваецца князь [[Ізяслаў Новагародскі]]. У кан. 1240-х — пач. 1250-х гадоў Навагрудак перайшоў пад уладу літоўскага князя [[Міндоўг]]а, акалічнасці гэтага пераходу дасюль спрэчныя, князем і намеснікам свайго бацькі ў Навагрудку быў Міндоўгаў сын [[Войшалк]]. У гэты час быў пакладзен пачатак [[утварэнне ВКЛ|утварэнню ВКЛ]], буйнейшым і адным з асноўных цэнтраў якога быў Навагрудак. Спрэчкі паміж Міндоўгам і яго літоўскімі родзічамі, што нашлі прытулак на [[Валынь|Валыні]], сталі падставай да вялікай вайны з [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]], якое зрабіла некалькі буйных паходаў на горад, што прымусіла Міндоўга пайсці на саюз з [[Лівонскі ордэн|Лівонскім (Інфлянцкім) ордэнам]]. У [[1253]] Міндоўга ад імя [[папа рымскі|папы рымскага]] каранавалі на караля Літвы (першы і апошні такі тытул у гісторыі [[ВКЛ]]), каранацыя магла адбыцца і ў Новагародку. Такая магчымасць дае падставу шэрагу гісторыкаў лічыць Новагародак першай [[сталіца]]й ВКЛ, але цяжка з упэўненасцю сказаць, ці была наогул сталіца ў тагачасным ВКЛ. У 1254 г. Войшалк заключыў ад імя бацькі мір з Галіцка-Валынскім княствам і перадаў Навагрудак [[Раман Данілавіч|Раману Данілавічу]]. Пасля разрыву міру (1258) Войшалк зноў стаў князем у Навагрудку, а пасля перадаў яго разам з усёй краінай [[Шварн Данілавіч|Шварну]]. На горад неаднаразова нападалі мангола-татары і іx саюзнікі — дружыны галіцка-валынскіх князёў (1255, 1274, 1278), крыжакі (1314, 1321, 1341, 1390, 1394).
 
Як цэнтрам удзельнага княства Навагрудкам валодаў з 1329 г. Карыят, пасля 1358 г. яго сын Фёдар, з 1386 г. — Карыбут. У 1316 г. Навагрудак стаў цэнтрам самастойнай [[Літоўская мітраполія|Літоўскай мітраполіі]], якая ахоплівала праваслаўную царкву ВКЛ і Галіцыі. 3 1392 г. Навагрудак — адзін з цэнтраў велікакняжацкайвелікакняжацкага вобласцідамена ВКЛ. У кан. 14 — пач. [[15 ст.]] [[Вітаўт]] пасяліў у Навагрудку і яго наваколлі татар, у 1428 г. ён запісаў горад разам з навакольнымі вёскамі ў пажыццёвае ўладанне сваёй жонцы Ульяне. У 1415 г. у Навагрудку на саборы праваслаўных епіскапаў мітрапалітам быў абраны [[Рыгор Цамблак]]. У 1422 у Навагрудку ў заснаваным Вітаўтам фарным касцёле адбыўся шлюб караля польскага [[Ягайла|Ягайлы]] з [[Соф’я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]], які даў пачатак дынастыі [[Дынастыя Ягелонаў|Ягелонаў]].
 
У студзені 1507 г. утворана Новагародскае ваяводства ВКЛ. 26 ліпеня 1511 г. Навагрудак атрымаў [[магдэбургскае права]], якое пацвярджалася ў 1562, 1595 і 1776, герб зацверджаны ў 1595 г. У 1568 г. у горадзе было 10 цэркваў. Пасля Берасцейскай уніі (1596) мітрапаліцкая кафедра стала ўніяцкай. У 16 ст. Навагрудак таксама адзін з цэнтраў [[Рэфapмaцыя|Рэфapмaцыі]]. У 1597 г. кароль Рэчы Паспалітай [[Жыгімонт Ваза]] даў мяшчанам Навагрудка прывілей на 2 кірмашы ў год на працягу 2 тыдняў на каталіцкія святы [[Свята Трох Каралёў|Тры Каралі]] і [[Свята Тройцы|Тройцу]]. 3 1581 па 1775 г. у горадзе праходзілі пасяджэнні [[Галоўны трыбунал ВКЛ|Галоўнага трыбунала ВКЛ]].