Маньчжуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
Маньчжуры паўночнага ўсходу [[Кітай|Кітая]] здаўна займаліся земляробствам, вырошчвалі зерневыя і [[алей]]ныя культуры, [[гародніна|гародніну]]. Да сяр. [[XX стагоддзе |XX]] ст. былі распаўсюджаны простыя прылады працы - драўляны плуг ''аньчжа'', чыгунны лямеш ''халхань'', каменныя каткі ''тахароку'' і г. д. Трымалі рабочую жывёлу ([[карова|быкоў]], [[Конь свойскі|канёў]]) і [[Свойская свіння|свіння]]ў. У горна-таёжных раёнах важнымі заняткамі таксама былі нарыхтока [[драўніна|лесу]], вытворчасць драўнянага [[вугаль|вугля]], збор дзікага [[вінаград]]а, [[паляванне]] і г. д.
 
Жытлы будавалі на берагах [[рака|рэк]], звычайна на схілах для абароны ад халодных паўночных і паўночна-заходніх вятроў. У [[XVII стагоддзе |XVII]] - [[XIX стагоддзе|XIX]] стст. з'явіліся паселішчы ўздоўж шляхоў, якія ахоўваліся маньчжурамі. У пач. XIX ст. паміж гарадамі [[горад Харбін|Харбін]], [[горад Шэньян|Шэньян]] і [[горад Шуанчэн|Шуанчэн]] былі створаны маньчжурскія [[вёсківёска|вёскі]], што знаходзіліся на роўнай адлегласці адна ад адной і мелі назву ''гуса''. Гэтыя вёскі ўмацоўваліся абарончым [[Тын|парканам]] з зямлі, мелі форму правільнага чатырохкутніку з вежамі ў вуглах. У кожным паселішчы жыло ад 20 да некалькіх соцен чалавек. Хаціны [[каркас]]ныя аднапявярхоўныя. Каля галоўнай хаціны, звернутай дзвярыма да ўваходнай брамы, маглі ўзводзіцца памяшканні меншыя па памерах. Паміж жытлам і брамай усталёўвалася драўляная тычка ''сома'' з кавалкам тканіны на версе для ахвярапрынашэнняў духам. Уваходзілі ў хату праз пярэдні пакой або кухню.
 
Традыцыйная [[вопратка]] ў мужчын складалася з шырокіх штаноў ''факуры'', крамніннага пояса, курткі, камізэлькі. Штаніны запраўлялі ў боты або на канцах наглуха абмотвалі кавалкамі тканіны. Святочная адзежа заўсёды ўпрыгожвалася яркім гафтам. Зімовая падбівалася ватай. Жанчыны апраналі доўгія штаны да шчыкалатак, кофты ''курумэ'' і доўгія халаты ''цыпаа''. Колер вопраткі выбіралі часцей сіні. Многія элементы нацыянальных строяў маньчжураў былі запазычаны кітайцамі.