Розніца паміж версіямі "Вікторыя Фёдараўна Азаранка"

др (вікіфікацыя)
 
== 2012 ==
Сезон-2012 пачынаецца ў высокім тэмпе. 13 студзеня [[2012]] года Вікторыя Азаранка выйграла турнір у [[Горад Сіднэй|Сіднэі]] ([[Аўстралія]]) з прызавым фондам $637 тыс. 28 студзеня [[2012]] года выйграла Australian Open, стаўшы, такім чынам, першаю ў гісторыі тэніса прадстаўніцаю Беларусі — пераможцаю турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (першаю беларускаю ў фінале турніраў Вялікага Шлема была Наталля Зверава). У фінальным матчы Азаранка літаральна разграміла Марыю Шарапаву (6:3, 6:0). З [[30 студзеня]] па [[10 чэрвеня]] [[2012]] года Азаранка ўзначальвала сусветны рейтынг WTA. У гэты перыяд Вікторыя выйграла прадстаўнічы турнір у Досе (Катар) і турнір катэгорыі Premier Mandatory ў амерыканскім горадзе Індыян-Уэлс. Пераможная серыя Азаранкі з пачатку года склала 26 матчаў. Пачынаючы з сярэдзіныканца вяснысакавіка назіралася пагаршэнне вынікаў. Пераможная серыя Азаранкі перарвалася ў чвэрцьфінале турніру ў Маямі (прызавы фонд - больш за $4.828 тыс.), дзе Вікторыя саступіла францужанцы Марыён Барталі. У турніры катэгорыі Premier Series у Штутгарце (ФРГ) з прызавым фондам $740 тыс. Вікторыя, аднак, дайшла да фіналу, у якім упершыню за доўгі час саступіла Марыі Шарапавай. У прадстаўнічым турніры катэгорыі Premier Mandatory ў Мадрыдзе (прызавы фонд - больш за $5.189 тыс.) Азаранка зноў дайшла да фінальнай стадыі, але зноў прайграла, тым разам Сярэне Уільямс. Не надта паспяховае выступленне на Адкрытым чампіянаце Францыі (прайграла ў 4 крузе славачцы Дамініцы Цыбулкавай) не дазволіла Азаранцы ўтрымацца на вяршыні рэйтынгу, і яна на 4 тыдні саступіла першы радок расіянцы Марыі Шарапавай. На кортах Уімблдону Вікторыя вельмі ўпэўнена прайшла па турнірнай сетцы, але ў паўфінале зноў саступіла Сярэне Уільямс, якая на працягу матчу выдала рэкордную серыю эйсаў.
На [[Летнія Алімпійскія гульні 2012 года |Алімпійскіх гульнях]] у [[Лондан]]е беларуская змяшаная тэнісная пара ў складзе [[Максім Мірны|Максіма Мірнага]] і Вікторыі Азаранкі выйграла золата — беларускія тэнісісты сталі алімпійскімі чампіёнамі. У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале будучай алімпійскай чампіёнцы амерыканцы Сярэне Уільямс, але выйграла матч за бронзавы мядаль у расіянкі Марыі Кірыленкі. Пасля Алімпіяды Азаранка вярнулася на вяршыню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі і ўтрымлівала лідарства на працягу 32 тыдняў. За гэты час Вікторыя дайшла да фіналу Адкрытага чампіяната ЗША, саступіўшы ў зацятай 3-сэтавай барацьбе малодшай з сясцёр Уільямс (Азаранка вяла ў апошнім сэце 5:3, але двойчы не выкарыстала шанец здабыць галоўны трафей турніру), восенню выйграла прэстыжны Адкрыты чампіянат Кітая, стаўшы першаю тэнісісткаю, у якой атрымалася выйграць два супер-турніры катэгорыі Premier Mandatory за адзін сезон (першы Вікторыя выйграла ў Індыян-Уэлсе), а таксама турнір WTA ў Лінцы. Такім чынам, у сезоне-2012 Азаранка выйграла 6 турніраў, давёўшы колькасць тытулаў да 14. На Выніковым чампіянаце ў Стамбуле Азаранка спынілася на стадыі паўфіналу, прайграўшы Марыі Шарапавай, але нягледзячы на гэта, захавала за сабою тытул лідара сусветнага рэйтынгу. Таксама Азаранка за 2012 год зарабіла рэкордную суму прызавых грошай, абагнаўшы па гэтым паказчыку Сярэну Уільямс.
 
== 2013 ==
Ананімны ўдзельнік