Пімен Панчанка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67:
 
*Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф.Шылера («Разбойнікі»), А.Міцкевіча, Я.Райніса, А.Пракоф'ева, А.Суркова, Т.Масэнкі, Б.Чалага, паэму М.Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш.
 
 
'''ЗВАРОТ'''
Меднастволы, як вылiты, высiцца бор,
Зацвiтае на ўзлессi блакiтны чабор,
Заглядзелася сонца ў люстра азёр, -
Гэта ты, мая Беларусь!
Сiнi ранак. Дзяўчына збiраецца жаць,
На плячы маладзiк – серабрысты серп,
А наўкол налiўныя сады ляжаць,
Бурштыновыя яблыкi ў расе, -
Гэты ты, мая Беларусь!
Я нямала прайшоў за вайну дарог,
А цябе такой непаўторнай збярог…
Бой мацнее!
Я хутка к табе прыйду,
Да грудзей набалелых тваiх прыпаду,
Пакланюся лясам i палеткам шырокiм.
Толькi цяжка праходзiць апошнiя крокi
Да цябе, мая Беларусь!
Толькi страшна мне думаць пра тую хвiлiну,
Калi гляну ў вочы я роднай краiне.
Буду хату шукаць, – а знайду руiны,
Буду мацi гукаць, – адгукнецца магiла
На пагосце старым пад вярбою пахiлай.
Што ж, якой ты нi будзеш – i ноччу, i раннем,
Я пазнаю цябе, я не здраджу табе.
Перанесла ты гора i катаваннi
I зрабiлася мне даражэй i радней.
Асушу твае слёзы,
Залячу твае раны,
Кожны лiст твой распраўлю рукою старанна.
Насаджу каля вёсак сады маладыя,
Каб ты вечна цвiла
I ў шчасцi расла,
Дарагая мая Беларусь!
 
== У Сеціве ==