Ездра: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Ездра}} — адзін з галоўных іудзейскіх свяшчэннікаў, які пабываў у [[вавілонскі палон іудзеяў|вавілонскім палоне]]. Паводле [[біблія|біблейскага]] падання жыў у часы панавання іудзейскага цара [[Іасія, цар іудзейскі|Іасіі]]. Будучы ў [[Вавілонія|Вавілоніі]], ён звярнуў на сябе увагу цара [[Артаксеркс]]а і заслужыў ў яго асаблівы давер. Цар зрабіў яго сваім упаўнаважаным па справах іудзеяў. Ад Артаксерса ён атрымаў паўнамоцтвы вывесці ў [[Палесціна|Палесціну]] іудзеяў, якім не ўдалося вярнуцца на радзіму з першай часткай перасяленцаў, даставіць у [[Іерусалім]] дары і прынашэнні ад цара і народа для храма, назіраць за захаваннем закону і парадку сярод насельніцтва. Сваю дзейнасць на радзіме ён пачаў з правядзення шэрагу неабходных рэформ, якія мелі на мэце адраджэнне іудзейскага народа пасля вавілонскага палону. Па яго даручэнню іудзейскія кніжнікі сталі рабіць пераклады кніг Майсея на арамейскую мову і суправаджаць іх тлумачэннямі. Імем бога [[Яхве]] і персідскага цара [[Кір II Вялікі|Кіра II]] ён сумесна з [[НеямійНеямія|Неяміем]] дамогся скасавання змешаных [[шлюб]]аў і выгнання з Палесціны іншапляменных жонак іудзеяў з іх дзецьмі, якім забараняўся доступ у Іерусалім. Гэтаму іудзейскаму рэфарматару прыпісваецца ўвядзенне ў літаратурны ўжытак [[халдзейская мова|халдзейскай мовы]] замест забытай у палоне старажытнаяўрэйскай, аб'яднанне ў адзіны звод свяшчэнных кніг [[Стары запавет|Старога запавету]], выпраўленне пашкоджаных спісаў, а таксама аўтарства [[Трэцяя кніга Царствы|трэцяй]] і [[Чацвёртая кніга Царствы|чацвёртай]] кнігі "Царствы", двух [[кнігі Параліпаменон|кніг "Параліпаменон"]] і адной кнігі Бібліі, вядомай пад яго імем ([[першая кніга Ездра|першая кніга "Ездра"]]). Што датычыцца [[другая кніга Ездра|другой]] і [[трэцяя кніга Ездра|трэцяй]] кніг "Ездра", якія дайшлі ў грэчаскім і лацінскім перакладах і прыпісваюцца па традыцыі гэтаму аўтару, то яны не лічацца кананічнымі, не з'яўляюцца арыгінальнымі і ўзніклі значна пазней жыцця самога Ездры.<ref>Скарына Ф. Творы:... С. 156.</ref>
 
{{зноскі}}