Каралеўства Югаславія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Кіраванне караля ў гэты перыяд характарызавалася аўтарытарна-кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Каралеўства Югаславія ў пазбяганне міжэтнічных канфліктаў і небяспекі распаду дзялілася на правінцыі (''бановіны''), не адпавядалыя тэрыторыі рассялення ні аднаго з асноўных паўднёваславянскіх народаў. Гэта адпавядала ідэалогіі сцірання міжнацыянальных адрозненняў і асіміляцыі.
 
Да арганізаванага харвацкімі [[усташы|ўсташамі]] забойства караля Аляксандра ў [[1934]] Югаславія была арыентаваная на звяз з дэмакратычнымі дзяржавамі Заходняй Еўропы (уваходзіла ў так званую [[Малая Антанта|Малую Антанту]]). Пасля згубы караля і прыходу да ўлады князя-намесніка Паўла дзяржава ўзяла курс, дружалюбны да фашысцкіх краін — Германіі і Італіі. У [[1939]] [[Харватыя]] атрымала аўтаномію ў рамках каралеўства як асобная ''бановіна''. У сакавіку [[1941]] г. урад Югаславіі далучыўся да [[Берлінскі пакт|Берлінскага пакту]] фашысцкіх дзяржаў, што выклікала шырокі рух пратэсту. [[27 мартасакавіка]] прафашысцкі ўрад быў зрынуты.
 
[[6 красавіка]] [[1941]] г. на Югаславію напалі фашысцкія войскі, якія акупавалі і падзялілі тэрыторыю краіны. Была створана самастойная харвацкая дзяржава (якая кантралявала таксама Боснію) на чале з усташамі; частка тэрыторыі краіны адышла да Германіі і Італіі, пачаўся [[генацыд сербаў]]. У Югаславіі разгарнулася народна-вызваленчае дужанне. Яе ўзначальвалі, з аднаго боку, камуніст [[Ціта]] (Камуністычная партыя Югаславіі, заснаваная ў [[1919]] г.), з іншага боку, манархісты-[[чэтнікі]] на чале з Д. Міхайлавічам; друг з другам гэтыя партыі то тактычна блакаваліся, то ваявалі. Паўночна ўсходняя частка краіны была вызваленая ў [[1944]] г. падчас сумесных дзеянняў савецкіх войскаў і НВВЮ (Народна-вызваленчага войска Югаславіі). Да 15 траўня [[1945]] г. югаслаўскае войска завяршыла вызваленне Югаславіі. [[29 лістапада]] 1945 г. была абвешчаная [[Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія]].