Юзаф Завадскі: Розніца паміж версіямі

віленскі тыпограф і выдавец
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Юзаф Завадскі''' ({{lang-pl|Józef Zawadzki}}; {{ДН|15|3|1781}}, Казмін-Велькапольскі — {{ДС|5|12|1838}}, Вільня)...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:58, 9 сакавіка 2013

Юзаф Завадскі (польск.: Józef Zawadzki; 15 сакавіка 1781, Казмін-Велькапольскі — 5 снежня 1838, Вільня) — віленскі тыпограф і выдавец.

Біяграфія

Вучыўся выдавецкай справе ва Уроцлаве і Лейпцыгу. У 1803 годзе пераехаў у Вільню і адкрыў тыпаграфію. У 1805 годзе да Ю. Завадскага перайшла тыпаграфія Віленскага ўніверсітэта, ён злучыў дзве тыпаграфіі і заснаваў выдавецтва (гл. Выдавецтва Завадскіх). Да 1826 года меў тытул універсітэцкага тыпографа. Быў сябрам масонскай ложы «Гарлівы Літвін».

Меў сыноў Адама і Фелікса, таксама выдаўцоў.

 
Абеліск на магіле Ю. Завадскага

Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках. На магіле пастаўлены класічны абеліск ружовага граніту, завершаны малым акратэрыям белага мармуру.

Літаратура

  • Bieńkowska B. Książka na przestrzeni dziejów. — Warszawa: Centrum Edukacji Bibliotekarskiej, Informacyjnej i Dokumentacyjnej im. Heleny Radlińskiej, 2005. — ISBN 83-88581-21-X
  • Cybulski R. Józef Zawadzki — księgarz, drukarz, wydawca. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1972;
  • Venclova T. Vilniaus vardai. — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006. — ISBN 9986-830-96-6. — P. 143.