Тэхніка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
У тэхніцы матэрыялізаваныя [[веды]] і вытворчы досвед, набытыя [[чалавецтва]]м у працэсе развіцця. Тэхніка аблягчае [[праца|працоўныя]] намаганні чалавека і павышае іх эфектыўнасць, дае магчымасць пераўтвараць [[прырода|прыроду]]. Па меры развіцця тэхніка замяняе чалавека ў выкананні [[тэхналогія|тэхналагічных]] функцый, звязаных з фізічнай і разумовай [[праца]]й. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэнні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрымання, перадачы і ператварэння [[энергія|энергіі]]; даследавання законаў развіцця прыроды і грамадства; перамяшчэння і сувязі; збору, зберагання і перадачы інфармацыі; кіравання грамадствам; бытавога абслугоўвання; вядзення вайны і забеспячэння абароны.
 
{{Тэмы/Тэхніка}}
Агульнапрынятай [[класіфікацыя|класіфікацыі]] тэхнікі няма. Паводле функцыянальнага прызначэння адрозніваюць тэхніку {{вызн2|вытворчую}}, {{вызн2|бытавую}}, {{вызн2|навуковых даследаванняў}}, {{вызн2|адукацыі і культуры}}, {{вызн2|ваенную}}, {{вызн2|медыцынскую}} і інш. Асноўную частку тэхнічных сродкаў складае {{вызн2|1=вытворчая тэхніка}}, да якой належаць [[машына|машыны]], [[механізм]]ы, [[інструмент]]ы, апаратура кіравання машынамі і [[тэхналагічны працэс|тэхналагічнымі працэсамі]], вытворчыя будынкі і збудаванні, [[чыгунка|чыгункі]], [[мост|масты]], рухомы састаў, сродкі камунікацыі, [[сувязь|сувязі]]. Паводле галіновай структуры [[вытворчасць|вытворчасці]] адрозніваюць тэхніку {{вызн2|прамысловасці}}, {{вызн2|[[тэхніка транспарту|транспарт]]у}}, {{вызн2|[[сельскагаспадарчая тэхніка|сельскай гаспадаркі]]}}; паводле прыналежнасці да асобных структурных падраздзяленняў вытворчасці — {{вызн2|[[авіяцыйная тэхніка|авіяцыйную]]}}, {{вызн2|[[меліярацыйная тэхніка|меліярацыйную]]}}, {{вызн2|[[энергетычная тэхніка|энергетычную]]}}; паводле прыроднай асновы асобных галін тэхнікі — {{вызн2|[[атамная тэхніка|атамную]]}}, {{вызн2|[[халадзільная тэхніка|халадзільную]]}}, {{вызн2|[[вылічальная тэхніка|вылічальную]]}} і інш.