Лунд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 71 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2167 (translate me)
др вікіфікацыя
Радок 60:
|add3 =
}}
'''Лунд''' ({{lang-sv|Lund}} {{IPA|[lɵnd]}})  — горад на поўдні [[Швецыя|Швецыі]], у правінцыі [[правінцыя Сконэ|Сконэ]]. Назва горада перакладаецца на беларускую як «гай».
 
== Гісторыя ==
Лунд быў заснаваны каля 990 года. Такім чынам, ён з'яўляецца, разам з [[Сігтуна]]й і [[Скара]]й адным з найстарэйшых гарадоў [[Швецыя|Швецыі]], аднак у адрозненне ад вышэйназваных, ён не з'яўляецца спрадвечна шведскім: як і ўвесь [[лен Сконэ|Сконэ]], ён быў далучаны да [[Швецыя|Швецыі]] толькі ў 1658 годзе, а дагэтуль быў [[Данія|дацкім]]. У [[XI стагоддзе|XI стагоддзі]] Лунд становіцца цэнтрам [[біскупства]]. У той самы час, гэта быў найбуйнейшы горад [[Данія|Даніі]]: у ім жыло прыкладна 3—4 тысячы жыхароў. Аднак пачынаючы з [[XIV стагоддзе|XIV стагоддзя]], ён паступова страчвае сваю значнасць з-за росту суседняга [[Мальмё]]. Неўзабаве пасля далучэння да [[Швецыя|Швецыі]], у 1666 годзе тут быў заснаваны [[Лундскі ўніверсітэт|ўніверсітэт]], аднак да [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] ў ім кожны год навучалася ўсяго толькі сотня студэнтаў. На пачатку [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]] горад перажыў некалькі пожараў і чуму. У 1716—1718 гадах тут жыў і кіраваў краінай кароль [[Карл XII]]. У 1856 годзе ў Лунд з [[Мальмё]] была пракладзена [[чыгунка]], і пачалася індустрыялізацыя горада, а напрыканцы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] значна павялічылася колькасць студэнтаў. Апасля [[Другая сусветная вайна|Другой сустветнай вайны]] горад пачынае расці па-сапраўднаму: насельніцтва вырасла з 40 000 чалавек у 1950 годзе да амаль 74 000 чалавек у 2000, былі пабудаваны новыя дарогі, жылыя кварталы, заснавана Вышэйшая Тэхнічная школа.
 
== Славутасці ==
* [[Лундскі сабор|Кафедральны сабор]]  — найбуйнейшы ў [[Раманскі стыль|раманскім стыле]] сабор [[Швецыя|Швецыі]] і найстарэйшы сабор [[Скандынавія|Скандынавіі]] (1103 год)
* Дом «Стэкет» (XVI ст.)
* «Каралеўскі дом», альбо Старая Акадэмія (1578—1584)
* Wickmanska gården  — [[фахверк]]авы будынак [[XVIII стагоддзе н.э.|XVIII ст.]] (згарэў у 2002, цалкам адбудаваны ў 2004)
 
<center><gallery widths=180 heights=260>