Аперацыя «Граніт»: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
З сакавіка пры дапамозе авіяцыі далёкага дзеяння партызанам перапраўлялі зброю, боепрыпасы, узрыўчатку; да 6 чэрвеня 1943 года дастаўлена 555 тон грузаў (тол, міны, аўтаматы, ручныя кулямёты, вінтоўкі, карабіны, процітанкавыя ружжы, патроны, гранаты і іншае).
 
У ходзе аперацыі партызаны пусцілі пад адхон 1806 эшалонаў, 8 бронецягнікоў, узарвалі 66 чыгуначных мастоў, разбурылі 167 кіламетраў чыгуначнага пуці, 619 кіламетраў тэлефона-тэлеграфнай сувязі, разграмілі 164 нацысцкія гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. Да лета 1943 года вывелі са строю амаль усе вузкакалейкі. Гэта прымусіла гітлераўцаў прыняць дадатковыя меры бяспекі: з мая начны рух цягнікоў спыніўся, хуткасць на шэрагу ўчасткаў знізілася да 10-15 км/гадз. Аднак [[Беларускі штаб партызанскага руху|БШПР]] не мог забяспечыць узрыўчаткай усе партызанскія атрады, бо "Граніт" быў праведзены ў абмежаваным маштабе. Вопыт аперацыі быў выкарастаны пры планаванні і ажыццяўленні новых больш маштабных аперацыях, у тым ліку аперацыі "[[Рэйкавая вайна]]".