Мінскае ваеннае губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Мінскае часовае ваеннае губернатарства''' — часовае ваеннае губернатарства ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], якое стваралася ў час дзеяння ў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ваеннага становішча ў сувязі з верагоднымі ці рэальнымі ваеннымі дзеяннямі на яе тэрыторыі. Складалася толькі з адной Мінскай губерні. Часовае ваеннае губернатарства стваралася чатыры разы: 1) з 13 сакавіка 1812 па 15 сакавіка 1815; 2) з 31 красавіка 1831 па 22 студзеня 1832; 3) з 14 лістапада 1861 па 16 жніўня 1862; 4) з 12 мая 1863 па 2 ліпеня 1864.
 
Упершыню Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана [[13 сакавіка]] [[1812]] напярэдадні вайны з [[Францыя]]й ([[вайна 1812 года]]) і распачатымі ў Мінскай губерні сялянскімі хваляваннямі, а галоўнае — ростам прафранцузскіх настрояў мясцовага карэннага дваранства (у сваёй большасці — каталіцкага). На пасаду часовага ваеннага губернатара быў прызначаны [[камендант]] [[Бабруйская крэпасць|Бабруйскай крэпасці]] генерал-маёр атрылерыі [[Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў]], які павінен быў назіраць за мясцовай адміністрацыяй, палітычнымі настроямі мясцовага насельніцтва, падаўляць сялянскія выступлені, чыніць [[ваенны суд]]. Ён падпарадкоўваўся Галоўнакамандуючаму Дзеючай арміяй. У пачатку вайны з французамі летам [[1812]] камандзір II расійскай арміі генерал [[Пётр Іванавіч Баграціён|Пётр Баграціён]] прызначыў Гаўрыіла Ігнацьева на пасаду [[Бабруйская крэпасць|бабруйскага ваеннага губернатара]] (1812), улада якога распаўсюджвалася на [[горад Бабруйск|Бабруйск]] і акругу. Пасля вайны Ігнацьеў працягваў быць мінскім часовым ваенным губернатарам. Пасада і мінскае часовае ваеннае губернатарства было скасавана [[15 сакавіка]] [[1815]].
 
У другі раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана 31 красавіка [[1831]] у сувязі з [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстаннем 1830—1831 гадоў]]. Яшчэ [[1 снежня]] [[1830]] Мінская губерня была аб'яўлена на ваенным становішчы. У красавіку [[1831]] на пасаду мінскага часовага ваеннага губернатара быў прызначаны генерал-ад'ютант, генерал-маёр князь [[Мікалай Андрэевіч Далгарукаў]] (1792—1847). Указам ад [[23 жніўня]] [[1831]] Далгарукаў быў прызначаны на пасаду [[Віленскае часовае ваеннае губернатарства|Віленскага часовага ваеннага губернатара]], а на пасаду мінскага часовага ваеннага губернатара [[15 верасня]] [[1831]] быў прызначаны генерал-маёр граф [[Сяргей Рыгоравіч Строганаў]] (1794—1882).
Радок 37:
* ''Лысенко, Л.М.'' Губернаторы и генерал-губернаторы Российской империи (XVIII – начало XX века) / Л.М. Лысенко. — М. : МПГУ, 2001. — 2-е изд. — 358 с.
* Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1793—1917) / Сост. Т.Е. Леонтьева. — Мн : Бел НИИДАД, 2006. — 392 с.
* [http://teplyakov1812.livejournal.com/26760.html ''Тепляков, С.'' Оборона Бобруйской крепости в 1812 году]
 
* [http://mil.ru/et/war/more.htm?id=11055499@cmsArticle Бобруйская крепость] // Міністэрства абароны Расійская Федэрацыі
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Мінская губерня]]