Уладзімір Іванавіч Вярнадскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 7:
Вучыўся ў класічных гімназіях Харкава і Пецярбурга (1873—1881), на прыродазнаўчым аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта (1881—1885). Настаўнікамі У. Вярнадскага былі буйныя рускія навукоўцы [[Д. Мендзялееў]], [[Васіль Васілевіч Дакучаеў|В. Дакучаеў]], [[А. Бекетаў]], [[І. Сечанаў]] і інш. Ва ўніверсітэце У. Вярнадскі пачаў працаваць у галіне прыродазнаўчых навук, праблем філасофіі і навуковага светапогляду. У 1885—1888 гадах У. Вярнадскі працаваў захавальнікам Мінералагічнага кабінета Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1886 годзе У. Вярнадскі ажаніўся. У 1888—1890 гадах у навуковай камандзіроўцы ў Італіі, Германіі і Францыі для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1890—1911 гадах У. Вярнадскі як прыват-дацэнта, а затым прафесар, выкладаў мінералогію і крышталяграфію ў Маскоўскім універсітэце, абараніў у Пецярбургскім універсітэце магістарскую (1891) і доктарскую (1897) дысертацыі. У 1906 годзе абраны правадзейным членам-ад'юнктам па мінералогіі Пецярбургскай Акадэміі навук і прызначаны загадчыкам мінералагічным аддзяленнем Геалагічнага музея Акадэміі. У 1911 годзе У. Вярнадскі вярнуўся ў Пецярбург, працаваў у Акадэміі навук і ў 1912 г. быў абраны ў ёй ардынарным акадэмікам па мінералогіі. У канцы XIX — пачатку XX ст. у Маскве і Пецярбургу склалася навуковая школа У. Вярнадского ў галіне геалогіі і мінералогіі.
 
З 1916 г. у навуковай творчасці У. Вярнадскага пачаўся прынцыпова новы якасны этап, які цягнуўся да канца жыцця, — Вярнадскі ўзяўся за сістэматычныя даследаванні жывой прыроды ў атамным і планетарна-касмічным аспектах, а адначасова і за прыродазнаўча-гістарычнае вывучэнне чалавека і чалавецтва, іх сучаснасці і будучага. З канца 1917 года У. Вярнадскі жыў і працаваў на Украіне і на поўдні Расіі, у 1921 годзе вяртаецца ў Петраград. Ужо ў 1922 годзе У. Вярнадскі выязджае ва ФранцыяюФранцыю, а затым у Чэхаславакію, дзе працягвае навуковую і педагагічную дзейнасць. У 1926 годзе вяртаецца ў Ленінград, а ў 1935 годзе пераязджае ў Маскву. З 1941 года быў у эвакуацыі ў Баравым Казахскай ССР, вярнуўся ў Маскву ў 1943 годзе. Апошнія гады У. Вярнадскі працаваў над выніковай кнігай — «навуковым тастаментам нашчадкам», як называў яе сам, "кнігай жыцця — «Химическое строение биосферы Земли и ее окружения», падбіраў матэрыял да кнігі успамінаў «Пережитое и передуманное».
 
Памёр у Маскве, пахаваны на Навадзявочых могілках.