Казеін: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Казеін''' ({{lang-la|caseus}} - сыр) — складаны бялок, які ўтвараецца з папярэдніка казеін...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:28, 12 сакавіка 2013

Казеін (лац.: caseus - сыр) — складаны бялок, які ўтвараецца з папярэдніка казеіну - казеінагену пры стваражванні малака пад дзеяннем пратэялітычных ферментаў. З'яўляецца асноўным бялком малака, утрыманне ў каровіным малацэ ў перыяд лактацыі 2,8-3,5% па масе (сыроватачных бялкоў 0,5%). Для параўнання: бялкі ранняга груднога малака жанчыны ўтрымліваюць 70% сыроватачнага бялку і 30% казеіну, а ў каровіным малацэ гэтыя суадносіны зусім іншыя - 18% сыроватачна бялку і 82% казеіну.

Прысутнічае ў малацэ ў несвабодным выглядзе - у казеінаце кальцыя. Складае асноўную масу тварагу. Ужываецца ў вытворчасці фарбаў, клеяў, пластмас, штучных харчовых прадуктаў. Па структуры адносіцца да фосфапратэінаў (утрымлівае фасфатную групу), які выконвае запасліўную функцыю ў малацэ млекакормячых. Склад казеіну малака, па Камайлю і Мілану: С - 55,24%, Н - 8,26, N - 16,70, a па Чытэндэну і Пейнтэру: С - 53,30, H - 7,07, N - 15, 91, S - 0,82, P - 0,87.