Мацарэла: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мацарэла''' (іт. Mozzarella) — малады італьянскі сыр родам з рэгіёну Кампанія. Класічная мац...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Мацарэла''' (іт. Mozzarella) — малады італьянскі [[сыр]] родам з рэгіёну Кампанія. Класічная мацарэла (Mozzarella di bufala campana) робіцца з малака чорных буйваліц, аднак у продажы пераважае мацарэла з каровінага малака. Гэты сыр прадаюць у выглядзе белых шарыкаў, замочаныях у расоле, бо ён доўга не захоўваецца. Самая смачная мацарэла - giornata (аднадзённай даўніны), але яе можна набыць толькі ў Італіі. Таксама мацарэла бывае цвёрдай, як звычайны сыр, такую ​​выкарыстоўваюць для гарачых страў. Выпускаецца і [[вэеджанневэнджанне|вэнджаная]] мацарэла (Mozzarella affumicata).
Вытворчасць сыру пачынаецца з таго, што малако закісае тэрмафільнай малочнакіслай культурай і згортваецца сычужным фермент (часам з даданнем хларыду кальцыя і ліпазы; таксама па экспрэс-тэхналогіі дапускаецца замест малочнакіслых культур выкарыстоўваць раствор [[лімонная кіслата|лімоннай кіслаты]]). Затым сырнае зерне награваюць, аддзяляюць сыроватку, змешваюць да тых часоў, пакуль не атрымаецца аднастайная эластычная сырная маса, якую вымешваюць рукамі як крутое цеста, падаграваючы некалькі разоў у гарачай вадзе для больш лёгкай маніпуляцыі, а затым адразаюць кавалкі, фармуюць сыр рознай формы (шарыкі, касічкі) і змяшчаюць у халодны насычаны раствор паваранай солі. Гэтая маса называецца mozzatura (абрэзы) - адсюль і назва сыру. Сыроватка, якая застаецца, можа быць выкарыстана для прыгатавання [[рыкота|рыкоты]].