Розніца паміж версіямі "Ганна Зэгерс"

3 байты выдалена ,  8 гадоў таму
др
арфаграфія
др (Bot: Migrating 28 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q57393 (translate me))
др (арфаграфія)
Зэгерс нарадзілася ў яўрэйскай сям'і, бацька - антыквар і мастацкі эксперт. Вучылася ў [[Кёльнскі ўніверсітэт|Кёльнскім]] і [[Гейдэльбергскі ўніверсітэт|Гейдэльбергскім універсітэтах]]. У 1925 годзе Зэгерс выйшла замуж за венгерскага пісьменніка і сацыёлага Ласла Радвані, з якім у Ганны Зэгерс нарадзілася двое дзяцей. Член Камуністычнай партыі Германіі з 1928 года (з 1947 года член СЕПГ).
У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў Зэгерс была ненадоўга арыштаваная [[гестапа]], а яе кнігі спалены, пасля чаго яна імігрыруе ў [[Францыя|Францыю]]. Фактычна менавіта гэтая акалічнасць робіць са "звычайнай хатняй гаспадыні і маці сямейства" пісьменніцу, палымянага змагара з фашысцкай ідэалогіяй. У 1940 годзе гітлераўскія войскі акупіруюць у Францыю, і Ганна Зэгерс з акупаванага [[Парыж]]а перамяшчаецца на поўдзень, у [[Марсель]]. У 1941 годзе яна перабралася ў [[Мехіка]], дзе заснавала антыфашысцкі «Клуб Генрыха Гейнэ» і часопіс «Свабодная Германія».
Пасля заканчэння [[Другая Сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], у 1947 годзе яна вярнулася ў Германію і пасялілася ў Берліне.