Папа Рымскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
== Выбары ==
Папа Рымскі абіраецца пажыццёва [[канклаў|канклавам]] [[кардынал]]аў, вядомым як канклаў. Гэтыя выбары маюць старажытную гісторыю і акружаныя таямніцай. Паводле правілаў, устаноўленых у 1975, канклаў не можа складацца больш чым з 120 кардыналаў, і ў выбарах Папы не могуць браць удзелу кардыналы старэйшыя за 80 гадоў. Выбары Папы праводзяцца ў абстаноўцы сакрэтнасці. За абнародаванне інфармацыі аб ходзе дэбатаў на канклаве парушальніку пагражае адлучэнне ад царквы.
 
Галасаванне праходзіць у [[Сікстынская капэла|Сікстынскай капэле]]. Кардыналаў зачыняюць да таго часу, пакуль яны не прымуць рашэння. Само слова «канклаў» азначае «замкнёны пакой». Працэс можа заняць некалькі дзён. Здаралася, што канклавы працягваліся тыднямі і нават месяцамі, некаторыя кардыналы не дажывалі да іх канца. Пасля пачатку канклава кардыналу забаронены кантакт з навакольным светам, за выняткам выпадкаў, калі патрабуецца неадкладная медыцынская дапамога. Увесь абслугоўвачы персанал таксама дае клятву маўчання.