Санта-Марыя-Маджорэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Санта Марыя Маджорэ''' (іт. Базіліка Санта-Марыя-Маджорэ) — царква, папская базіліка, адна...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Santa_maria_maggiore_051218-01.JPG|thumb|Санта-Марыя-Маджорэ]]
'''Санта -Марыя -Маджорэ''' (іт. Базіліка Санта-Марыя-Маджорэ) — царква, папская базіліка, адна з чатырох галоўных базілік [[Рым]]а. З яе заснаваннем звязана цікавая легенда. У адну з летніх начэй [[352]] года папе Ліберыю і багатаму рымляніну Джавані Патрыцыа з'явілася ў сне Мадонна і загадала пабудаваць царкву на тым месцы, дзе назаўтра выпадзе [[снег]]. На наступную раніцу, [[5 жніўня]] [[352]] года, на Эсквіліне, там, дзе цяпер стаіць базіліка, ляжаў снег. Пасля гэтага і пачалі ўзводзіць царкву. Яе змяніла базіліка, пабудаваная ў 440-х гг. папам Сікстам III і прысвечаная Маці Божай. Многія папы, імкнучыся зрабіць гэтую вельмі шанаваную рымскую царкву яшчэ больш раскошнай, дабудоўвалі і ўпрыгожвалі яе. Званіца, самая высокая ў [[Рым]]е (75 м), датуецца [[1377]] годам. Цяперашні фасад з порцікам і лоджыяй пабудаваў у 1740-х гг. Фердынанда Фуга. У лоджыі, на сцяне, якая прадстаўляе сабой стары фасад царквы, захаваўся мазаічны дэкор пачатку XIV ст.