Санта-Марыя-Маджорэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Santa_maria_maggiore_051218-01.JPG|thumb|Санта-Марыя-Маджорэ]]
'''Санта-Марыя-Маджорэ''' (іт. Базіліка Санта-Марыя-Маджорэ) — царква, папская базіліка, адна з чатырох галоўных базілік [[Рым]]а. З яе заснаваннем звязана цікавая легенда. У адну з летніх начэй [[352]] года папе Ліберыю і багатаму рымляніну Джавані Патрыцыа з'явілася ў сне Мадонна і загадала пабудаваць царкву на тым месцы, дзе назаўтра выпадзе [[снег]]. На наступную раніцу, [[5 жніўня]] [[352]] года, на Эсквіліне, там, дзе цяпер стаіць базіліка, ляжаў снег. Пасля гэтага і пачалі ўзводзіць царкву. Яе змяніла базіліка, пабудаваная ў 440-х гг. папам Сікстам III і прысвечаная Маці Божай. Многія папы, імкнучыся зрабіць гэтую вельмі шанаваную рымскую царкву яшчэ больш раскошнай, дабудоўвалі і ўпрыгожвалі яе. Званіца, самая высокая ў [[Рым]]е (75 м), датуецца [[1377]] годам. Цяперашні фасад з порцікам і лоджыяй пабудаваў у 1740-х гг. Фердынанда Фуга. У лоджыі, на сцяне, якая прадстаўляе сабой стары фасад царквы, захаваўся мазаічны дэкор пачатку XIV ст.
 
== Літаратура ==
* Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2, S. 295–299.
* Erwin Gatz: Roma Christiana. Vatikan – Rom – römisches Umland. Ein kunst- und kulturgeschichtlicher Führer. 3. verbesserte und erweiterte Auflage. Schnell + Steiner, Regensburg 2008, ISBN 978-3-7954-2054-3, S. 207–220.