Беларускае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
[[13 красавіка]] [[1831]] паводле ўказу Сената Мінская губерня была вылучана са складу генерал-губернатарства з цэнтрам у Віцебску і стала падпарадкоўвацца толькі мінскаму часоваму ваеннаму губернатару і Галоўнакамандуючаму Рэзервовай арміяй, а пасля (31 ліпеня 1831 — 6 кастрычніка 1831) Галоўнакамандуючаму Дзеючай арміяй. Генерал-губернатарства з цэнтраму Віцебску ў 1831—1856 пачало афіцыйна менавацца як «Віцебскае, Магілёўскае і Смаленскае генерал-губернатарства».
 
Сваім указам ад [[18 ліпеня]] [[1840]] расійскі імператар [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалай I]] перайменаваў Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гродзенскую губерні ў адпаведна Віленскую і Гродзенскую губерні, а Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Магілёўскую губерні — у Віцебскую і Магілёўскую губерні<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, №13678.</ref>: імператарам загадвалася пісаць губерні (Літоўска-Віленскую, Літоўска-Гродзенскую, Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Віцебскую<ref>Мінская губерня ва ўказе не ўпаміналася, бо не мела азначэння «Літоўская» ці «Беларуская» у сваёй афтцыйнай назве.</ref>) проста — па назве губернскага цэнтру («Віленская губерня», «Гродзенская губерня», «Віцебская губерня», «Магілёўская губерня»), без азначэнняў «Літоўская» ці «Беларуская» і без менавання іх сукупна як адпаведна «літоўскія губерні» і «беларускія губерні» ва ўрадавым справаводстве.
 
У рамках створанага ў [[1823]] [[Віцебскае генерал-губернатарства|Віцебскага генерал-губернатарства]] (1823—1856), якое ахоплівала Беларуска-Віцебскую, Беларуска-Магілёўскую, Смаленскую і Калужскую губерні, у паўсядзённай мове чыноўнікаў правінцыі і сталіцы Магілёўская і Віцебская губерні афіцыйна-бюракратычна і неафіцыйна сукупна называліся (нават пасля [[18 ліпеня]] [[1840]]) як «беларускія губерні», што не распаўсюджвалася на Смаленскую і Калужскую губерні, а само Віцебскае генерал-губернатарства называлася «беларускім»<ref>''Долбилов, М.Д.'' Русский край... С. 196.</ref>. Акрамя таго, у справаводстве Сената Расійскай імперыі назва «белорусские губернии» у адносінах да Віцебскай і Магілёўскай ужывалася, нягледзячы на загад Мікалая I ад 18 ліпеня 1840, на працягу ўсяго стагоддзя да [[1890]]-х гг.<ref>[[Аляксандр Іванавіч Цвікевіч|''Цьвікевіч, А.'']] «Западно-руссизм»... С. 15.</ref>. У Расійскай імперыі ў [[1841]]—[[1917]] надрукавана каля 190 кніжак і брашур са словам «Белоруссия» на тытуле<ref>[[Алег Латышонак|''Латышонак, А.'']] Гісторыя Беларусі... С. 65.</ref>: у 1853—1856 выйшла кніга [[Павел Міхайлавіч Шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]] «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю»; у 1855 — [[Міхаіл Восіпавіч Без-Карніловіч|Міхаіла Без-Карніловіча]] «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии»; у 1857 — [[Восіп Вікенцевіч Турчыновіч|Восіпа Турчыновіча]] «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен» і г.д. Прычым тэрмін «Беларусь» («Белоруссия») у кнігах Шпілеўскага, Без-Карніловіча, Турчыновіча і многіх іншых датычыўся толькі Магілёўскай і Віцебскай губерняў.
Радок 61:
* [[Літоўскае ваеннае губернатарства]] (1794—1830)
* [[Віленскае часовае ваеннае губернатарства]] (1830—1831)
* [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства]] (1831—19121831—1864)
* [[Віленскае генерал-губернатарства]] (1864—1912)
* [[Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства]] (і яго пераемнікі Мінскае, Валынскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства; Мінскае, Валынскае і Падольскае ваеннае губернатарства) (1793—1801)
* [[Кіеўскае ваеннае губернатарства]] (1801—1832)