Антон Паўлавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Maksim L. перанёс старонку Антон Яленскі у Антон Паўлавіч Яленскі
др 0
Радок 29:
}}
 
'''Антон Паўлавіч Яленскі''' ({{lang-pl|Antoni Jeleński}}, {{lang-ru|Антон Павлович Еленский}}), {{ДН|5|7|1818}}, в. [[Гарадскі пасёлак Капаткевічы|Капаткевічы]], [[Мазырскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]], цяпер Петрыкаўскі раён [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]  — {{ДС|||1874}}, [[Вільня]], [[Віленская губерня]], [[Расійская імперыя]],  — грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
== Паходжанне і сям'я ==
Радок 35:
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Яленскіх|Яленскіх]] гербу «[[Корчак (герб)|Корчак]]», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскім ваяводстве]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе і займалі высокія земскія пасады.
 
Нарадзіўся ў сям'і буйнога землеўласніка [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] Паўла Янавіча Яленскага (1776—1842) і Барбары Лянкевіч, якая таксама як і Яленскія паходзіла з роду рэгіянальнай эліты Мазырскага павета ВКЛ. Бацька Павел валодаў у Мазырскім павеце маёнткамі [[Горад Жыткавічы|Жыткавічы]], [[Вёска Людзяневічы|Людзяневічы]] і [[Гарадскі пасёлак Капаткевічы|Капаткевічы]] (ленны маёнтак), у якіх у [[1814]] налічвалася 742 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]], а ў [[1835]]  — {{nobr|1 001}} [[рэвізская душа]], і служыў па выбары шляхты Мазырскага павета на пасадзе мазырскага павятовага харунжага (1811—1812), старшыні мазырскага павятовага гранічнага (межавага) суда (1814—1817), старшыні мазырскага павятовага суда (1817—1820) і старшыні мазырскага грамнічага апеляцыйнага суда. У [[1826]] упамінаецца, што Павел Яленскі валодаў і маёнткам [[Дудзічы]] (285 душ, 97 двароў) у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]]  — па пераўступленаму закладному праву ад маянткоўцаў [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]] Алаіза і Людвіка Быкоўскіх, выданаму і прызнанаму 6 лютага 1823. Павел Яленскі таксама быў членам масонскіх лож, створаных у пачатку XIX ст. на беларускіх землях<ref>''Швед, В. В.'' Масоны і ложы...ложы… С.237.</ref>.
 
Родным братам Антона быў Ян Паўлавіч Яленскі (1809—пасля 1848), які прымаў удзел у [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстанні 1830—1831 гадоў]]: паехаў служыць у апалчэнні паўсталай арміі [[Царства Польскае|Царства Польскага]], у бітве з расійскімі войскамі быў узяты ў палон, але, у канечным выніку, паводле манаршага распараджэння яму было дадзена дараванне. У [[1833]]—[[1838]] Ян Паўлавіч Яленскі, разам з [[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеонам Феліксавічам Яленскім]], быў членам таемнага таварыства дваран у Мазырскім павеце, якое было створана па ініцыятыве Д. Булеўскага, эмісара князя [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адама-Ежы Чартарыйскага]], які ўзначальваў “арыстакратычную«арыстакратычную партыю”партыю» польска-ліцвінскай эміграцыі ў Парыжы. Пасля арышту і следства ў [[Горад Вільнюс|Вільні]] ў [[1838]] Ян Яленскі быў прылічаны да чацвёртай катэгорыі дзяржаўных злачынцаў і асуджаны на высылку па пастаяннае месца жыхарства “у«у аддаленыя губерні”губерні» пад паліцэйскі нагляд без пазбаўлення дваранскага статусу і з мажлівасцю карыстацца прыбыткамі належачых яму маёнткаў. Цікава, што ў 1839, падчас следства над Янам Яленскім у Вільні, бацька Павел Яленскі прасіў вызваліць сына ад адказнасці, бо Ян шмат год хварэе “меланхоліяй”«меланхоліяй» і з такой хваробай не можа быць дзейным удзельнікам таемнага таварыства. Да зварота было дададзена пісьмовае сведчанне доктара медыцыны і хірургіі стацкага саветніка Спасовіча, які сцвярджаў, што ў 1828 лячыў Яна Яленскага, які доўга пакутаваў “вар’яцтвам«вар'яцтвам розуму рознапрадметным (mania vagans)». Яшчэ адно сведчанне, дзе сцвярджалася, што Ян Яленскі “пакутваў«пакутваў вар’яцтвамвар'яцтвам розуму”розуму», даў доктар медыцыны і хірургіі Мяноўскі<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»... С. 308.</ref>. Напэўна, гэта быў для бацькі спосаб пазбегнуць адказнасці для сына.
 
Антон Яленскі ажаніўся з Сабінай Леапольдаўнай Дыбоўскай (1820—1912), дачкой сярэднезаможнага шляхціца [[Мінскі павет|Мінскага павета]] Леапольда Тадэушавіча Дыбоўскага і Ганны Янаўны з Яленскіх, і меў дзевяць дзяцей (Браніслава, Вітальда, Паўла, Марыяна, Эдварда, Адама, Рамуальда, Эмілію і Казіміру).
Радок 47:
Пасля смерці бацькі Антон Яленскі быў уласнікам маёнтка [[Гарадскі пасёлак Капаткевічы|Капаткевічы]] і часткі маёнтка [[Вёска Людзяневічы|Людзяневічы]] ў [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]], дзе ў 1844—1850 мелася паводле рэвізіі 856 рэвізскіх душ і каля 5 000 дзесяцін зямлі, маёнтка [[Вёска Дунайчыцы, Тучанскі сельсавет|Дунайчыцы]] ў [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]] (каля 1 500 дзесяцін), і маёнтка Акніста ў [[Вількамірскі павет|Вількамірскім павеце]] [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]] (каля 2 000 дзесяцін). Купіў прыватны дом у [[Горад Вільнюс|Вільні]], дзе выхоўваліся яго дзеці.
 
Пасля перапынку ў службе і заняцця гаспадаркай ва ўласным маёнтку, 29 сакавіка 1844 быў выбраны шляхтай Мазырскага павета на пасаду дэпутата па наглядзе за правільным продажам гарачых напояў у Мазырскім павеце, а 23 верасня 1844  — пераабраны падчас дваранскіх выбараў у Мінску на тую ж пасаду і адначасова «кандыдатам» (намеснікам) на пасаду мазырскага павятовага маршалка, якім тады з'яўляўся ў [[1844]]—[[1847]] [[Юліян Францавіч Кеневіч]]. Быў у адпуску з 10 лютага 1845 на 28 дзён у Віленскай губерні, з 4 ліпеня 1846 на 8 дзён і 27 мая 1847 на 28 дзён  — у Валынскай губерні.
 
У верасні [[1847]] у [[Мінск]]у на дваранскіх выбарах губернскае дваранства (пасля прапановы Эміля Паўлавіча Аскеркі, Антона Паўлавіча Яленскага і Сабеслава Юзафавіча Бярновіча) выступіла з рэзалюцыяй пра жаданне скасавання прыгону, што сустрэла рэзкую адмоўную рэакцыю царскіх улад. На тых жа дваранскіх выбарах 23 верасня [[1847]] у [[Мінск]]у пасля Кеневіча мазырскім павятовым маршалкам быў выбраны [[Атон Ігнатавіч Горват]] на 3 гады і зацвержданы на гэтай пасадзе [[Губернатары Мінскай губерні|мінскім губернатарам]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў|Аляксеем Васільевічам Сямёнавым]] (1799—1864). Паводле балаціроўкі [[калежскі сакратар]] Атон Горват атрымаў усе 24 абіральныя балы (галасы), а яго канкурэнты [[калежскі рэгістратар]] Антон Паўлавіч Яленскі  — 22 абіральныя балы і 2 неабіральныя, адстаўны паручнік [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]]  — 19 абіральных і 5 неабіральных балаў (галасоў). Пасаду мазырскага павятовага маршалка Горват не займаў, бо быў выбраны дваранамі губерні на тых жа дваранскіх выбарах у [[1847]] на пасаду мінскага губернскага маршалка (губернскага прадвадзіцеля) і зацверджаны 30 верасня 1847 на гэтай пасадзе губернатарам. На вакансію [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] быў зацверджаны не наступны першы кандыдат Антон Яленскі (не меў адпаведнай 10-гадовай выслугі на кароннай службе), а другі кандыдат на гэтую пасаду (паводле выбару дваранства ад 23 верасня 1847) [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], які 24 красавіка 1848 (з-за разладжанага здароўя паводле ўласнага прашэння ад 3 студзеня 1848) быў звольнены з гэтай пасады.
 
На экстраардынарных дваранскіх выбарах у [[Мазыр]]ы 29 мая 1848 павятовае дваранства выбрала калежскага рэгістратара Антона Паўлавіча Яленскага ўсімі 12 абіральнымі баламі на пасаду мазырскага павятовага маршалка. Аднак [[Губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў]] (1799—1864) 13 верасня 1848 не зацвердзіў гэты выбар дваран, бо Яленскі не праслужыў належных поўных 10 год на кароннай службе для заняцця такой пасады як павятовы маршалак, а іншыя кандыдаты падчас выбараў  — калежскі асэсар Юзаф Андрэевіч Снядэцкі (атрымаў 10 абіральных і 2 неабіральных балаў) і былы член мазырскага павятовага камітэта па наглядзе за правільным продажам гарачых напояў Ян Антонавіч Лянкевіч (7 абіральных і 3 неабіральных балы)  — не могуць быць выбраны, бо Снядэцкі не прадставіў свой фармулярны спісак аб службе, а Лянкевіч знаходзіўся пад следствам. Сямёнаў прасіў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1847—1853) [[Атон Ігнатавіч Горват|Атона Ігнатавіча Горвата]] (1809—1894) аб распараджэнні правесці новыя выбары ў Мазыры для выбрання кандыдатаў на гэтую пасаду. На што Горват паведаміў губернатару, што прызначыў выбары мазырскага павятовага маршалка на 15 студзеня 1849, а пакуль выконваў у [[1847]]—[[1850]] абавязкі маршалка мазырскі павятовы суддзя Лаўрэнцій Яўхімавіч Богуш. Дарэчы, Атон Горват быў блізкім сваяком Яленскага, бо сястра апошняга Ганна Паўлаўна Яленская стала жонкай [[Станіслаў Ігнатавіч Горват|Станіслава Ігнатавіча Горвата]] (1804—пасля 1876), [[Рэчыцкія павятовыя маршалкі|рэчыцкага павятовага маршалка]] (1863—1872), роднага брата Атона Горвата.
 
Аднак пасада мазырскага павятовага маршалка заставалася вакантнай да студзеня 1852, а па сутнасці да 14 мая 1852. На чарговых дваранскіх выбарах у [[Мінск]]у 11 снежня 1850 на пасаду мазырскага павятовага маршалка на кадэнцыю 1850—1853 дваранамі павета зноў быў выбраны Антон Паўлавіч Яленскі. У ходзе галасавання, у якім удзельнічаў 21 дваранін (некаторыя дваране па пісьмовай даверанасці мелі права галасаваць за іншых), галасы сярод трох кандыдатур размеркаваліся наступным чынам: 1) калежскі рэгістратар Антон Паўлавіч Яленскі атрымаў 21 абіральны і 5 неабіральных балаў (быў выбраны маршалкам); 2) адстаўны паручнік кірасірскага палка [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]] атрымаў 19 абіральных і 7 неабіральных балаў (выбраны першым кандыдатам на пасаду мазырскага павятовага маршалка); 3) былы мазырскі павятовы харунжы Антон Юзафавіч Яблонскі атрымаў 17 абіральных і 9 неабіральных (выбраны другім кандыдатам на пасаду мазырскага павятовага маршалка). Яленскі выканаў прысягу для заступлення на пасаду. Аднак у сакавіку 1851 [[Віленскія генерал-губернатары|віленскі генерал-губернатар]] (1850—1855) [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў]], разглядзеўшы прадстаўленыя фармулярныя спіскі аб службе, не зацвердзіў канчаткова Яленскага на пасадзе маршалка як не праслужыўшага 10 год абавязковай кароннай службы, а зацвердзіў наступную кандыдатуру — [[Казімір Тадэушавіч Замайскі|Казіміра Замайскага]], які такую выслугу меў. Гэтая акалічнасць стала прычынай шматмесячнай цяганіны па вызначэнні мазырскага павятовага маршалка.
 
У маі 1851 у сваім лісце Віленскаму генерал-губернатару Бібікаву Казімір Замайскі выказваўся, што не можа прыняць пасаду з-за хваробы (пра якую ён ужо паведамляў генерал-губернатару ў [[1847]]), недахопу сродкаў выхоўваць сваіх дзяцей і малазаможнасці, каб адпавядаць выгляду і званню павятовага маршалка. 14 чэрвеня 1851 мінскі губернскі маршалак [[Атон Ігнатавіч Горват|Атон Горват]] паведаміў [[Віленскія генерал-губернатары|віленскаму генерал-губернатару]], што ў Мазырскім павеце (акрамя Змайскага, які не жадае заступаць на пасаду павятовага маршалка) няма ў цяперашні час іншых дваран, якія б адпавядалі патрабаванням закона аб 10-гадовай кароннай службе, і прасіў, каб для [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]], які ўжо на працягу трох год з’яўляеццаз'яўляецца дрэнным у адміністрацыйных адносінах, была зроблена паблажка і каб быў зацверджаны на пасадзе маршалка Антон Паўлавіч Яленскі. Але генерал-губернатар 21 ліпеня 1851 адхіліў прапанову Горвата аб зацвярджэнні Яленскага і загадаў прапанаваць Замайскаму неадкладна заступіць на пасаду, хоць і даць мажлівасць апошняму падаць просьбу аб звальненні. У выніку, 13 лістапада 1851 Атон Горват прасіў выконваючага абавязкі мазырскага павятовага маршалка мазырскага павятовага суддзю правесці новыя выбары кандыдатаў на пасаду мазырскага павятовага маршалка.
 
11 студзеня 1852 на з’ездзез'ездзе дваран Мазырскага павета, якія прыбылі ў [[Горад Мазыр|Мазыр]] для выбару павятовага маршалка, мазырскім павятовым маршалкам быў выбраны ўсё той жа [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], адстаўны паручнік і ўласнік маёнтка Пузічы (Пужычы) у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]]. У той жа дзень сабраныя дваране прынялі пастанову аб добраахвотнай складцы на неабходнае і прылічнае ўтрыманне выбранага на пасаду маршалка Казіміра Замайскага, прызначыўшы апошняму жалаванне з прыбыткаў маянткоўцаў (па 10 капеек срэбрам штогод з кожнай рэвізскай душы, якімі валодалі маянткоўцы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]], тэрмінам з 1852 па 1854), і з унёскам гэтага збору ў мазырскае павятовае казначэйства. Пастанову падпісалі Юзаф Андрэевіч Снядэцкі (ад імя сваёй жонкі), [[Геранім Антонавіч Кеневіч]], Іпаліт Антонавіч Кеневіч, Антон Паўлавіч Яленскі (за сябе, сваю жонку і маці), Ігнат Тамашавіч Лянкевіч, Гунтэрман Герасімавіч Пясецкі, [[Даніэль Ігнатавіч Горват]], Ян Антонавіч Лянкевіч, Людвік Рафалавіч Яленскі (па даверанасці ад Петранэлы Пятроўскай), Ігнат Яленскі, Шыман Камарніцкі, [[Аляксандр Тадэушавіч Замайскі]] (брат [[Казімір Тадэушавіч Замайскі|Казіміра Тадэушавіча Замайскага]]), Ян Васілеўскі, Станіслаў Францавіч Іпагорскі-Лянкевіч (па даверанасці ад пані М. Вішнеўскай), калежскі сакратар Дамінік Бярнардавіч Стоцкі, Мікалай Булгак, Лаўрэнцій Яўхімавіч Богуш.
[[Выява:Sabina Jelenska z Dybowsklch.jpg|left|thumb|Сабіна Леапольдаўна Яленская (з роду Дыбоўскіх)]]
 
4 красавіка 1852 мінскі губернатар выказаў згоду на прапанову дваран Мазырскага павета пра добраахвотнае ахвяраванне. І 14 мая 1852 Казімір Замайскі прыбыў у Мазыр, выканаў прысягу і заступіў на пасаду мазырскага павятовага маршалка. Аднак Мінская казённая палата 19 ліпеня 1852 паведаміла [[Губернатары Мінскай губерні|мінскаму губернатару]] (1850—1855) [[Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч|Фядоту Мікалаевічу Шкларэвічу]] (1799—?), што паводле правіл збору земскіх павіннасцей без асаблівага дазволу міністэрства фінансаў не могуць быць зроблены прылічэнні новых збораў да земскіх павіннасцей. Справу фінансавання Замайскага вырашыў [[Віленскія генерал-губернатары|віленскі генерал-губернатар]] [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў|Бібікаў]], які 11 лістапада 1852 паведаміў мінскаму губернатару, што паводле 243 артыкула Звода законаў Т.ІІІ Уставы аб выбарах дваранству дазваляецца прызначаць ад сябе асобам, служачым па выбару дваранства, у выглядзе добраахвотнай дапамогі сталовыя ці падарожныя грошы, якія і пачалі выдаваць у [[1852]]—[[1854]] толькі пажадаўшыя дваране Мазырскага павета як добраахвотныя ахвяраванні для канцылярыі мазырскага павятовага маршалка. Пакуль доўжылася замінка з прызначэннем на пасаду, абавязкі мазырскага павятовага маршалка ў [[1851]]—[[1852]] выконвалі мазырскі вывадовы дэпутат Юзаф Ігнатавіч Кучынскі і засядацель мазырскага павятовага суда Акуліч.
 
Падчас чарговых дваранскіх выбараў у [[Мінск]]у 30 верасня 1853 мазырскім павятовым маршалкам на кадэнцыю [[1853]]—[[1856]] зноў быў абраны зноў [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], а першым «кандыдатам» (намеснікам)  — Антон Паўлавіч Яленскі. Аднак [[Губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (1850—1857) [[Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч]] не зацвердзіў Яленскага на гэтай пасадзе (зноў жа па прычыне адсутнасці 10-гадовай кароннай выслугі). Пазней, 28 жніўня 1855 [[Казімір Тадэушавіч Замайскі]], з'яўляючыся мазырскім павятовым маршалкам, стане хросным бацькам сыну Антона Яленскага Адаму, а пры хросце немаўлятка ксёндзом Іязафатам Пратыцкім у касцёле ў Капаткевічах, акрамя іншых сведкаў ([[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеон Яленскі]], Дмітрый Еўдакімаў (Еўдакімовіч), Фабіяна Леапольдаўна Дыбоўская (сястра Сабіны з Дыбоўскіх Яленскай), Эмілія Лянкевіч, Сабін Лянкевіч), будзе прысутнічаць і жонка маршалка Мальвіна з Мархіа Замайская.
 
== Грамадская дзейнасць у краіне ==
 
З [[1840]]-х быў прыхільнікам «арыстакратычнай» партыі польска-ліцвінскай эміграцыі ў Францыі, якую ўзначальваў князь [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адам-Ежы Чартарыйскі]] (1770—1861).
 
20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] на імя [[Віленскі генерал-губернатар|віленскага генерал-губернатара]] (1855–18631855—1863) генерал-лейтэнанта [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] і санкт-пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці [[губернскі камітэт па сялянскай справе|губернскіх камітэтаў па сялянскай справе]] (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях, і пачалася актыўная праца дваран за распрацоўку мер і форм вызвалення сялян. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі]], а намеснікам  — [[Атон Ігнатавіч Горват]], былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Антон Паўлавіч Яленскі ўвайшоў членам ад [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] (разам з [[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеонам Феліксавічам Яленскім]], [[Артур Даніэлевіч Горват|Артурам Даніэлевічам Горватам]] і [[Геранім Геранімавіч Кеневіч|Геранімам Геранімавічам Кеневічам]]) у склад створанага 30 жніўня 1858 Мінскага губернскага камітэта па сялянскай справе. Як і многія маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], Яленскі выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. У канечным выніку гэтая прапанова дваран «заходніх губерняў» была адхілена царскім урадам  — было вырашана вызваляць сялян з зямельным надзелам.
 
У [[1859]] Антон Яленскі прымаў удзел у распрацоўцы маянткоўцамі літоўска-беларускіх губерняў праекта [[Літоўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Літоўскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. І 18 (30) мая 1860 падпісаў, у шэрагу іншых асоб, распрацаваны статут [[Літоўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Літоўскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Дом Яленскага ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], дзе Яленскі жыў з [[1861]], быў пунктам спатканняў і сходаў групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях. У чэрвені 1861 па загаду [[Віленскія генерал-губернатары|віленскага генерал-губернатара]] (1855—1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] за ўдзел у [[Паўстанне, 1863-1864|перадпаўстанчым]] маніфестацыйным руху ў [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] Яленскі быў высланы пад эскортам жандармерыі з Вільні ў [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] ў распараджэнне мінскага губернатара з забаронай вяртання ў Вільню. У маі 1862 Яленскі таемна ўдзельнічаў у з’ездзез'ездзе дваран літоўска-беларускіх губерняў у [[Горад Вільнюс|Вільні]] па стварэнні праектаванага [[Літоўскае земскае крэдытнае таварыства|Літоўскага земскага крэдытнага таварыства]] і ўвайшоў у склад яго часовага камітэта.
 
У падрыхтоўчы перыяд перад [[Паўстанне, 1863-1864|паўстаннем]] на таемным з'ездзе, адбытым у верасні 1862 у Вільні з удзелам прадстаўнікоў "«моладзі"» (так групоўка «белых» празвала безмаёнткавых членаў) быў выбраны таемны віленскі камітэт з "«дарослых"» (так празвалі членаў-маянткоўцаў) кіраўнікоў групоўкі «белых», куды разам з Антонам Яленскім увайшлі [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якуб Гейштар]] (1827—1897), [[Аляксандр Аскерка|Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка]] (1830—1911), граф [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктар Старжынскі]] (1826—1882), граф [[Станіслаў Міхалавіч Плятэр|Станіслаў Міхалавіч Зіберг-Плятэр]] (нар. 1823), [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі]] (1825—1904). Ад імя камітэту Яленскі ездзіў у лютым [[1863]] у [[Варшава|Варшаву]] для ўзгаднення з варшаўскімі кіраўнікамі стасункаў адносна паўстання.
 
Пасля далучэння «белых» да [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] з лютага 1863 увайшоў членам у склад [[Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы|Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы]], дзе загадваў касай, непасрэдна кіраваў паўстанцкай арганізацыяй Мінскай губерні, арганізоўваў распаўсюджанне падпольных выданняў. Браты яго жонкі Сабіны  — Павел Леапольдавіч Дыбоўскі (1826—1885), вядомы партызан-паўстанец (псеўданім «Зарэмба»), і Эміль Леапольдавіч Дыбоўскі  — таксама прынялі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у ходзе [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання]].
 
Адмовіўся падпісаць адрас вернападданства цару (вернападданы адрас да расійскага цара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]]), які падпісвала мясцовае дваранства ў [[1863]], і быў арыштаваны 1 чэрвеня 1863. У часе следства на Яленскага далі паказанні некаторыя з яго падначаленых, таму Яленскі вырашыў прызнаць сваё членства ў [[Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы|Аддзеле кіраўніцтва правінцыямі Літвы]], каб сваёй хлуснёй на следстве прыкрыць іншых вязненых сваіх таварышаў. Сваім прыкладам пацягнуў за сабой да прызнання ва ўдзеле ў таемнай арганізацыі «белых» арыштаванага старшыню Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якуба Гейштара]].
 
== Высылка ў Сібір і вяртанне на радзіму ==
 
У [[1865]] быў асуджаны да 15 гадоў катаргі на цяжкія капальныя работы ў [[Сібір]]  — ва Ўсоль, куды за хворым Антонам Яленскім паехала яго жонка Сабіна. Былі канфіскаваны ўсе яго маёнткі: маёнтак [[Гарадскі пасёлак Капаткевічы|Капаткевічы]] і частка маёнтка [[Вёска Людзяневічы|Людзяневічы]] ў [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]], маёнтак [[Вёска Дунайчыцы, Тучанскі сельсавет|Дунайчыцы]] ў [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]], маёнтак Меляховічы ў Троцкім павеце Віленскай губерні і маёнтак Акніста ў [[Вількамірскі павет|Вількамірскім павеце]] [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]]. Канфіскаваны ўладамі родавы маёнтак Дунайчыцы ў Слуцкім павеце набыў з таргоў найстаршы сын Антона Яленскага Павел, якому ўлады дазволілі прымаць удзел у аукцыёне: калі сабраныя на аукцыён дваране даведаліся, што будзе ўдзельнічаць і сын паўстанца, ухіліліся ад таргоў, каб даць мажлівасць Паўлу набыць канфіскаваны родавы маёнтак па найніжэйшым кошце.
 
Ва Ўсолі Яленскі меў вострыя звады з [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якубам Гейштарам]], якога вінаваціў у здрадзе таемнай арганізацыі ў ходзе [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання]], а Сабіна Яленская дапамагала хворым катаржнікам, атрымаўшы ад іх найменне “анёла”«анёла».
 
Пасля вызвалення цяжка хворы Яленскі жыў у [[Кракаў|Кракаве]], памёр у [[Горад Вільнюс|Вільні]]. Жонка Сабіна памерла ў маёнтку Акніста ў [[Вількамірскі павет|Вількамірскім павеце]] [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]].
 
Быў стрыечным братам [[Напалеон Феліксавіч Яленскі|Напалеону Феліксавічу Яленскаму]] (1810—1883), маянткоўцу [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]], аднаму з кіраўнікоў [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Деревни и люди Мозырщины.  — Моз., 2001;
* Памяць. Петрыкаўскi р-н.  — Мн., 1995.
* ''Gieysztor, J.'' Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona.  — Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer«Kurjer Litewski”Litewski», 1913.  — T. 1.  — 422 s.
* ''Gieysztor, J.'' Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona.  — Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer«Kurjer Litewski”Litewski», 1913.  — T. 2.  — 384 s.
* ''Ramotowska, F.'' Tajemnie państwo polskie w powstaniu styczniowym 1863—1864: struktura organizacyjna : w 2 cz. / F. Ramotowska.  — Warzsawa : DiG, 1999—2000.  — Cz. 1.  — 1999.  — 727 s.
* ''Kieniewicz, S.'' Jeleński Antoni / S. Kieniewicz // Polski Słownik Biograficzny.  — Wrocław etc.: Ossolineum, 1964.  — T. XI/1. Zesz. 48: Jarosław  — Jelowicki Aleksander.  — S. 139—140.
* ''Швед, В. В.'' Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII  — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн. / В. В.  Швед.  — Гродна : ГрДУ, 2007.  — 275 с.
* ''Луговцова, С. Л.'' [http://www.hist.bsu.by/images/stories/files/nauka/izdania/tif/5/Lugovtsova.pdf «Заговор Канарского»: Мозырское демократическое общество и его участники] / С. Л.  Луговцова // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. Вып. 5 / рэдкал.: У.  К.  Коршук (адк. рэд.) [і інш.].  — Мінск : БДУ, 2010.  — С. 297—315.
 
{{DEFAULTSORT:Яленскі Антон Паўлавіч}}