Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
У [[1801]]—[[1802]] упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] лічыўся спадчынны маёнтак [[Касейск]] (Касейкі) з трыма вёскамі (262 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]]), які ў [[1838]] быў у валоданні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак Лучыцы (фальварак Лучыцы, вёскі [[Вёска Лучыцы, Сіняўскі сельсавет|Лучыцы]], Слабада, Хойна і Рудня) у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]], дзе ў [[1839]] налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У [[1814]] за Феліксам Яленскім у яго маёнтку [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] налічвалася 329 рэвізскіх душ, а ў Мазырскім павеце ў яго маёнтках налічвалася 609 душ. Паводле рэвізіі [[1816]] Фелікс Яленскі валодаў маёнткам [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]], дзе ўжо мелася 285 душ (97 двароў), а ў [[1817]] — 329 душ.
 
Стрыечным братам Напалеона Яленскага быў [[Антон Паўлавіч Яленскі]] (1818—1874), адзін з кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
== Адукацыя ==
Першым заахвочаным членам і арганізатарам таварыства стаў у 1833 шляхціц Ян Былеўскі, сын Маўрыцыя Былеўскага, ураджэнец [[Пінскі павет|Пінскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і гаспадарчы камісар маёнтка Рафалаўка графіні Алізар, размешчанага ў Луцкім павеце [[Валынская губерня|Валынскай губерні]]. Менавіта Яну Былеўскаму эмісар Булеўскі даручыў стварыць у Пінскім і Мазырскім паветах таемныя таварыствы, для чаго неабходна было прыводзіць завербаваных членаў да прысягі вернасці таварыству, завесці сакратара, назапашваць грошы і зброю і быць гатовым у любы момант далучыцца да паўстання. Аднымі з першых, з кім павёў размовы Ян Маўрыцавіч Былеўскі аб стварэнні таемнага таварыства, былі тагачасны мазырскі павятовы маршалак [[Ян Казіміравіч Рудзяеўскі]], Напалеон Феліксавіч Яленскі і ксёндз петрыкаўскага касцёла Пётр Шыманавіч Грабоўскі, якія падтрымалі ініцыятыву Былеўскага і адразу прынеслі прысягу вернасці таварыству ў доме Яна Рудзяеўскага ў маёнтку Маісеевічы Мазырскага павета. Ксёндз Грабоўскі быў прызначаны сакратаром. У таварыства было ўцягнута вельмі малая колькасць людзей<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 298—299</ref>.
 
Пазней, пасля арышту ў [[1839]], Пётр Грабоўскі паведаміў следчай камісіі ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], што стварэнне мазырскага таварыства было выпадковым і нават несур'ёзным, што складана знайсці ў Мазырскім павеце нават пяць членаў камітэта (як задумвалася арганізатарамі) і дзейнасць таварыства скончылася нічым. Грабоўскі расказаў, што ніякіх дакументаў аб дзейнасці таварыства (інструкцый, уставы, правіл) не мелася, грашовых складак не было, а толькі распаўсюджваліся ў павеце таемна прысланыя з-за мяжы Булеўскім кніга [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] (1798—1855) «Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства» у 20 экземплярах і часопіс, які выдаваўся ў Парыжы польска-ліцвінскай эміграцыяй. На допытах ксёндз паведаміў, што ідэі таварыства ў Мазырскім павеце распаўсюджваліся слаба з-за нізкай актыўнасці членаў: Ян Рудзяеўскі быў заняты жаніцьбай, а Напалеон Яленскі — уладкаваннем новай гаспадаркі. Арыштаваны расійскімі ўладамі ў 1838 Ян Рудзяеўскі паведаміў, што «увесь гэты саюз скончыўся на першым жа сходзе» (на тым, які адбыўся ў доме Рудзяеўскага ў 1833)<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 302—303</ref>. Аднак гэта было не зусім так.
 
Фактычна таемнае таварыства ў Мазырскім павеце ў 1833—1839 было групай людзей (Ян Былеўскі, Напалеон Яленскі, Ян Яленскі, Ян Рудзяеўскі, Пётр Грабоўскі), аб'яднаных сваяцкімі і сяброўскімі сувязямі, што былі незадаволены расійскім панаваннем у краі, але імкнуліся скрываць свае думкі ад шырокага наваколля людзей. Ян Яленскі быў стрыечным братам Напалеону Яленскаму і родным братам [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антону Паўлавічу Яленскаму]] (1818—1874), аднаму з будучых кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]]. У гэтых людзей былі свае прадстаўленні аб годнасці і гонары. Канкрэтная сутнасць іх дзейнасці заключалася ў тым, што, рызыкуючы сваёй небяспекай, яны дапамагалі хаваючымся ў беларускіх і ўкраінскіх губернях Расійскай імперыі ўдзельнікам паўстання 1830—1831 гадоў, эмігрантам і іх сваякам. Яны чыталі і распаўсюджвалі ў паветах забароненую расійскімі ўладамі літаратуру, імкнуліся знайсці сувязі з адзінадумцамі ў Мінску і Вільні, цікавіліся тым, што адбывалася ў эміграцыйным асяродку, збіралі сродкі ў дапамогу бедным суайчыннікам. Пры гэтым на працягу некалькіх год ім удавалася не прывабліваць увагу мясцовай паліцыі<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»… С. 303.</ref>. На кантрактах у [[Горад Мінск|Мінску]] ў 1836 Напалеон і Ян Яленскія пацікавіліся ў прыехаўшых дваран з усёй Мінскай губерні аб палітычнай дзейнасці польска-ліцвінскай эміграцыі, а такасама тым, ці ёсць «ад яе дзеючыя асобы ў краі».