Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2045132 (translate me)
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь''' — афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін, што з'яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Заснавана ў [[1979]] годзе. Выдае кнігу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
 
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь утрымлівае звесткі аб стане віду, характары і ступені пагрозы яго існаванню. Адна з задач Чырвонай кнігі - забяспечыць доступ да інфармацыі аб [[Від, біялогія|відах]], якія падвяргаюцца найбольш высокай рызыцы знікнення. Адмысловы прававы статус рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў [[Жывёлы|жывёл]] і прадстаўнікоў [[Расліны|расліннага]] свету вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
 
==Першае выданне==
Радок 7:
 
==Другое выданне==
У другое выданне ([[1993]]) ўключана 182 віды жывёл, у тым ліку 14 відаў [[Млекакормячыя|млекакормячых]], 75 відаў [[Птушкі|птушак]], 2 - [[Паўзуны|паўзуноў]], 1 - [[Земнаводныя|земнаводных]], 79 - [[Насякомыя|насякомых]], 5 - [[Ракападобныя|ракападобных]], 1 від [[Двухстворкавыя|двухстворкавых]] малюскаў. У Чырвонай кнізе змяшчалася 180 відаў раслін, 17 відаў [[Грыбы|грыбоў]], а таксама 17 відаў [[Лішайнікі|лішайнікаў]].
 
У 2-е выданне былі дадаткова ўключаныя 107 відаў жывёл і 109 відаў раслін і ў той жа час выключаныя 2 віды жывёл і 10 відаў раслін, якія паводле новых дадзеных і крытэраў не з'яўляюцца знікаючымі і рэдкімі. Выключаныя былі таксама 3 віды жывёл і 4 віды раслін, раней аднесеных да нулявой катэгорыі («відаць, зніклыя») з прычыны адсутнасці пэўных дадзеных аб стане іх папуляцый і месцаў знаходжання. Гэтыя і іншыя падобныя віды былі ўключаныя ў асобны спіс у дадатку да Чырвонай кнігі.
 
==Трэцяе выданне==
Выданне выйшла на [[Руская мова|рускай мове]] ў [[2006]] годзе. Складаецца з двух тамоў: "Жывёлы" і "Расліны". Усяго ўключае 189 відаў жывёл і 274 віды ў томе "Расліны", у тым ліку 173 віды сасудзістых раслін.
 
Новае выданне нацыянальнай Чырвонай кнігі падрыхтаванае з выкарыстаннем удасканаленых міжнародных падыходаў і крытэраў. Адначасова з гэтым улічвалася рэгіянальная спецыфіка, нацыянальныя прыродаахоўныя прыярытэты і магчымасці для рашэння задач па захаванні відаў. Дадзены падыход заснаваны на ведах аб сучаснай колькасці і распаўсюджванні відаў, тэндэнцыях іх дынамікі, міжнародным прыродаахоўным статуце і значнасці колькасці нацыянальнай папуляцыі ў глабальнай або еўрапейскай адзнацы багацця віду.
 
Спіс 3-га выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны ў адпаведнасці з «Асноўнымі кірункамі ўжывання крытэраў Чырвонай кнігі МСАП на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях», прынятымі Радай [[Міжнародны саюз аховы прыроды|Міжнароднага саюза аховы прыроды]] ў кастрычніку 2000 г. У адпаведнасці з гэтым дакументам крытэры варта ўжываць да дзікіх [[Папуляцыя|папуляцый]] у межах натуральнага арэала[[арэал]]а і да папуляцый, узніклых у выніку дабраякаснай інтрадукцыі, гэта значыць усяленні відаў у новыя месцы пражывання.
 
У выніку ўжывання новых універсальных падыходаў пры падрыхтоўцы спісу відаў жывёл для 3-га выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь адбыліся наступныя змены па групах жывёл: насякомых дададзена 27 відаў, а выключана 36, агульны лік склаў 70 відаў; сысуноў уключана дадаткова 4 віды, 1 від выключаны, агульны лік склаў 17 відаў; птушак дададзена 16 відаў, выключана 19, агульны лік склаў 72 віды; двухстворкавых малюскаў дададзена 2 віды, выключаны 1. Занесеныя 4 віды жаброногіхжабраногіх, якія раней адсутнічалі, і па 1 віду п'явак, ракападобных, [[Павукападобныя|павукападобных]] і [[Амфібіі|амфібій]].
 
У выданні пералік раслін і грыбоў, яіяякія падлягаюць ахове, пашыраны на 60 відаў адносна 2-га выдання. Змены ў спісе ахоўных відаў раслін і грыбоў можна прадставіць наступным чынам: колькасць відаў судзінкавых раслін павялічана да 173 (было 156; выключана 24 і дададзены 41 новы від), мохападобных — да 27 відаў (было 15, дададзена 12), [[Водарасці|водарасцяў]] — да 21 віду (было 9, дададзена 12), лішайнікаў — да 24 відаў (было 17, выключана 4, дададзена 11), грыбоў — да 29 відаў (было 17, выключана 3, дададзена 15). Усяго выключаны 31 і дададзены 91 новы від.
 
== Новыя віды ў кнізе ==
Радок 28:
{{зноскі}}
 
== У СецівеСпасылкі ==
* [http://redbook.minpriroda.by/ Афіцыйны сайт]