'''Ізяслаў''' — '''Іван Бруцкі''' ([[{{ДН|22 студзеня]] [[1926|1|1926]]}}, в. Белавуша Столінскі р-н—[[27Вёска лістападаБелавуша|Белавуша]] [[Столінскі раён — {{ДС|27|11|2007]]}}, [[ЗША]]), [[мітрапаліт]] [[БАПЦ]].
Скончыў польскую пачатковую школу. У [[Другая сусветная вайна|час нямецкай акупацыі]] быў вывезены на працу ў [[Германія|Германію]]. З [[1947]] жыў у [[Канадзе|Канадзе]]. Скончыў [[Манітобскі ўніверсітэт]], па спецыяльнасці інжынер. У [[1962]] перасяліўся ў [[ЗША]]. У 1979 годзе двойчы прынял сан дыякана: спачатку яго пасвяціў [[Андрэй (Крыт)]], а затым Мікола (Мацукевіч). Паводле 68 правіла Святых Апосталаў паўторнае ўзвядзенне ў сан караецца вывяржэннем з сана як пасвечанага, так и пасвяціўшага<ref>Епископ Никодим (Милош). Правила Святой Православной Церкви с толкованиями. Часть 1</ref>. У [[1979]] быў высвечаны [[архіепіскап]]ам [[Мікола (Мацукевіч)|Міколам]] на святара. [[22 лютага]] [[1981]] хіратанізаваны ў [[епіскап]]ы [[мітрапаліт]]ам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам. На III Саборы [[БАПЦ]] у [[Горад Манчэстар|Манчэстары]] ў [[май|траўні]] [[1984]] абраны мітрапалітам часткі БАПЦ. Жыў у Брукліне (ЗША)<ref name="Беларуская Аўтакефалія на ростанях">http://nn.by/2002/24/12.htm</ref>. У канцы жыцці з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ад грамадскасці ў доме састарэлых сакратаром кансысторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы его подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Ізяслава не было. Было аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад хваробы Паркінсона.