Анты: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 16 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q571813 (translate me)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Анты''' — старажытнаславянскі народ, узгаданы [[готы|гоцкім]] гісторыкам [[Іардан, гісторык|Іарданам]] (6 ст.) і візантыйскім гісторыкам [[Пракопій Кесарыйскі|Пракопіем Кесарыйскім]] у працы «''Вайна з готамі''» (6 ст.).
 
Паводле Іардана, анты жылі ў раёне ад ад Днястра да Дняпра. Разам са [[склавены|склавенамі]], паходзілі ад [[венетывенеды|венетаўвенедаў]]. Паводле Пракопія, [[склавены]] і анты выводзіліся не ад венетаўвенедаў, а ад варвараў «спораў» («рассеянных па паселішчах»). Від іх у Пракопія апісваецца так: «''...Вельмі высокага росту і велізарнай моцы. Колер скуры і валасоў у іх вельмі белы або залацісты...''». Склавены і анты Пракопія жылі ў [[народапраўства|народапраўстве]], прызнавалі валадаром на ўсімі аднаго бога, «''творцу маланак''». У бітве яны не надзявалі брані, а біліся толькі з дроцікамі і шчытамі.
 
З 19 ст. у славістыцы распаўсюдзілася меркаванне пра антаў, як пра тое пляменнае аб'яднанне, якое сталася асновай усходнеславянскай групы народаў. Але такое ''адназначнае'' атаясамленне аспрэчваецца на падставе супастаўлення дакументаў 6 ст. з археалагічнымі матэрыяламі, і адзначаецца, што назва магла адносіцца толькі да пэўнай асобнай тагачаснай групіроўкі славянаў, якая магла і не мець дачынення да гэтай групы.<ref>Думка [[Г. А. Хабургаеў|Г. А. Хабургаева]], як працыт. у: Данілеўскі, С.30-32.</ref>