Беларускае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гл. таксама: удакладненне
Радок 12:
Выданне «Устанаўлення кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» (1775) прывяло да чарговых адміністрацыйных пераўтварэнняў. Паўстала таксама пытанне аб мэтазгоднасці далейшага аб'яднання ў складзе [[Пскоўская губерня|Пскоўскай губерні]] далучаных зямель [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] разам з вялікарускімі землямі, на якія не распаўсюджваліся выключэнні з г.зв. «польскіх праў». Сваім указам ад 24 жніўня 1776 Сенат Расійскай імперыі зацвердзіў праект Чарнышова аб стварэнні дзвюх губерняў яго генерал-губернатарства: была створана [[Магілёўская губерня]] (з былым тэрытарыяльным складам) і [[Полацкая губерня]] (замест Пскоўскай), ад якой аднялі [[Пскоўскі павет, Расійская імперыя|Пскоўскі]] і [[Вялікалуцкі павет, Расійская імперыя|Вялікалуцкі паветы]]. У [[1778]] адбылася чарговая адміністрацыйная рэформа: 28 мая 1778 Полацкая губерня была пераўтворана ў [[Полацкае намесніцтва]] (1778—1796), а 4 чэрвеня 1778 Магілёўская губерня — у [[Магілёўскае намесніцтва]] (1778—1796).
 
[[File:MahiloŭMahiloŭski_zamak. Магілёў _Магілёўскі_замак_(N. A. Lvov, XVIII).jpg|left|thumb|Цэнтральная частка Магілёва ў канцы XVIII ст. Акварэль М. Львова]]
Паводле ўказу расійскай імператрыцы Кацярыны II ад 4 лютага 1782 генерал-фельдмаршал Захар Чарнышоў быў прызначаны на пасаду галоўнакамандуючага (губернатара) у [[Горад Масква|Маскве]].