Розніца паміж версіямі "Прытцкераўская архітэктурная прэмія"

др
няма тлумачэння праўкі
др
Сям'я Прытцкераў, уладальнікаў сусветнай сеткі гатэляў «Hyatt» і вядомых дабрачынцаў, заахвочаная тым, што [[Нобелеўская прэмія]] па архітэктуры не прысуджаецца, заснавала ў 1979 годзе ўласную архітэктурную прэмію, якую цяпер часта называюць «архітэктурным Нобелем». Архітэктурная тэматыка была блізкая Прытцкерам, не толькі таму, што яны паходзяць з Чыкага, горада знакамітай архітэктурнай школы, дзе будавалі такія вялікія майстры, як Луіс Саліван, Фрэнк Лойд Райт і Міс ван дэр Роэ, але і таму, што іх бізнес звязаны з будаўніцтвам па ўсім свеце. Паводле Томаса Дж. Прытцкера, яго бацькі — Джэй і Сіндзі Прытцкеры задумвалі прэмію як прадуманую ўзнагароду, якая дасць грамадскі рэзананс праблемам будаўніцтва і будзе заахвочваць творчую актыўнасць у самім архітэктурным асяроддзі.
 
Адзін з асноўных прынцыпаў Прытцкераўскай прэміі — незалежнасць ад грамадзянства, нацыянальнай прыналежнасці, веравызнання і палітычных перакананняў. Намінанты высоўваюцца ўсімі зацікаўленымі ў росквіце вялікай архітэктуры асобамі і ўстановамі. Да студзеня 2004 года, калі скончылася працэдура высоўвання кандыдатаўнамінантаў за гэты год, іхколькасць намінантаў агулам за ўсю гісторыю Прытцкераўскай прэміі былосклала каля 500 з 47 краін свету.
 
Міжнароднае журы змяняецца штогод, але кожнае складаецца з самых аўтарытэтных архітэктараў, архітэктурных крытыкаў і бізнесменаў. Пераможца вызначаецца таемным галасаваннем. Апроч гранта ў 100 тысяч долараў ЗША, лаўрэат прэміі атрымлівае бронзавы медаль, аздоблены арнаментам Луіса Салівана. Месца правядзення цырымоніі ўзнагароды абвяшчаецца загадзя, штогод яно змяняецца. За 25 гадоў сваёй гісторыі Прытцкераўскай прэміі цырымонія праходзіла ў Нацыянальнай галерэі ў Вашынгтоне, у музеі «Метрапалітэн» у Нью-Йорку, у Версальскім палацы, у Пражскім градзе, у Белым доме ў Вашынгтоне, на Капіталійскім узгорку ў Рыме, у Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу і на будаўнічых пляцоўках новых музеяў Пола Гетці і Саламона Гугенхайма. Цырымонія суправаджаецца выставай работ усіх прытцкераўскіх лаўрэатаў, па сутнасці анталогіі сучаснай архітэктуры.