Мелавы перыяд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 29:
 
== Мелавы перыяд на Беларусі ==
На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] адклады мелавога перыяду пашыраны на поўдні ад шыраты [[Мінск]]а, прадстаўлены ўсімі ярусамі, акрамя берыяскага і дацкага. Верхні аддзел падзелены на фарамініферах на 15 рэгіянальных зон.
 
Ніжнемелавыя (даальбскія) адклады развіты на паўднёвым усходзе (Прыпяцкі прагін, паўднёва-усходні схіл [[Варонежская антэкліза|Варонежскай антэклізы]]), прадстаўлены некарбанатнымі пясчана-алеўрыта-гліністымі пародамі, якія маюць у сабе фарамініферы, споры і [[пылок]], альбскія — на захадзе і ўсходзе плошчы пашырэння мелавых адкладаў (некарбанатныя глаўканіта-кварцавыя пясчаныя пароды са спікуламі губак, луской і зубамі рыб, пеліцыподамі, спорамі і пылком). Магутнасць ніжнемелавых адкладаў да 77,5 м.
 
Верхнемелавыя пароды развіты на ўсёй плошчы пашырэння мелавых адкладаў, па далінах [[Рака Дняпро|Дняпра]], [[рака Сож|Сажа]] і іх прытокаў выходзяць на паверхню. Складзены 2 тоўшчамі: тэрыгенна-карбанатнай (вапняковыя пяскі, пясчаністы мел) і карбанатнай (мергельна-мелавыя). Трапляюцца карбанатна-крамяністыя пароды (каньякскі ярус). Па ўсёй тоўшчы шмат фарамініфер, астракод, зрэдку брахіяподы, пеліцыподы, белемніты. Магутнасць 338 м (паўднёва-заходні схіл [[Варонежская антэкліза|Варонежскай антэклізы]]) і 241 м ([[Валынская монакліналь]]).
 
З адкладамі мелавога перыяду звязаны радовішчы мергельна-мелавых і крэменязёмістых парод, фасфарытаў.
 
== Літаратура ==