Таёо Іто: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8:
 
Сусветную славу Іто прынёс праект будынка Гарадскога музея ў Яцусіра, пабудаванага ў 1991 годзе. Праект Медыятэкі ў Седаі, ажыццяўлёны ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — гэта целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў Седаі называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.
 
Выставы Іто праходзяць па ўсім свеце, архітэктар атрымаў вялікую колькасць узнагарод, у тым ліку Залаты медаль Гран-пры IAA interach 97 у Сафіі, Прэмія памяці Арнольда У. Брунера амерыканскай Акадэміі мастацтваў (1998), Залатая прэмія Японскай акадэміі дызайну (2001), Залаты медаль Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (2005). Вышэйшую з архітэктурных адзнак, Прытцкераўскую прэмію (2013) Іто Таёо атрымаў за канцэптуальныя інавацыі, невычарпальная дасціпнасць не пакідае архітэктара і на восьмым дзясятку гадоў.
 
== Літаратура ==