Розніца паміж версіямі "Махэ"

Аб’ём не змяніўся ,  7 гадоў таму
др
арфаграфія
др (Робат перанёс 9 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q1276322 на Wikidata)
др (арфаграфія)
У канцы [[VI стагоддзе|VI]] - пачатку [[VII стагоддзе|VII]] ст. з-за аслаблення Кітая і нападаў кіданяў махэ ўвайшлі ў саюз з Кагуро і [[цюркі|цюркамі]]. З [[598]] г. Кітай распачаў шэраг ваенных кампаній супраць саюзу Кагуро і махэ. Асабліва жорсткае паражэнне ад кітайцаў і цюркаў саюзнікі пацярпелі ў [[бітва|бітве]] пад крэпасцю Аншы, якая цягнулася 80 дзён. У [[668]] г. Кагуро пала. Частка плямён махэ пры гэтым распалася або трапіла ў палон да кітайцаў і іх саюзнікаў.
 
У [[698]] г. Да Цзажун, правадыр махэ і сын аднаго з палкаводцаў Кагуро, паўстаў супраць Кітая. Ён стварыў дзяржаву Чжэнь, якая ў [[VIII стагоддзе|VIII]] ст. атрымала назву [[Бахай]], а яе кіраўнікі атрымалі ад імператара высакародны тутултытул спадчынных уладароў-ванаў. У новай дзяржаве прадстаўнікі махэ занялі найбольш высокія пасады. Але пэўная частка махэ заставалася за межамі Бахай. Яны ўзгадваліся як саюзнікі Кітая і нават удзельнічалі ў вайне супраць Бахай.
 
У [[926]] г. кідані здолелі заваяваць Бахай. Відавочна, частка махэ пры гэтым выратавалася ў землях [[Сіхатэ-Алінь]] і ўздоўж [[Амур]]а. Яны ўдзельнічалі ў фарміраванні мясцовых тунгускіх народаў, а таксама [[чжурчжэні|чжурчжэняў]]. Роды, якія вялі спадчыну ад махэ, сустракаліся сярод [[нанайцы|нанайцаў]]. Нашчадкамі махэ некаторыя даследчыкі лічаць [[удэгейцы|удэгейцаў]].
Жытлы будавалі [[зямлянка]]вага тыпу, часта паглыбленыя. Археолагі выявілі вакол паселішчаў махэ моцныя абарончыя збудаванні. Жанчыны апраналіся ў халаты з тканін, мужчыны - у халаты са скур [[Сабака свойскі|сабак]] і свінняў. Мужчыны мелі доўгія валасы, якія запляталі ў косы. Воіны ўпрыгожвалі прычоскі і [[капялюш]]ы сімвалічнымі рэчамі (клыкамі кабаноў, пер'ем, хвастамі жывёл), што дазваляла адрозніваць у сутычках сваіх саюзнікаў. Кітайцы называлі махэ добрымі пешымі воінамі, але таксама ўзгадвалі і пра конніцу.
 
[[Рэлігія]] махэ складалася з мноства [[шаманізм|шаманскіх]] [[рытуал]]аў і звычаяў [[культ продкаў|шанавання продкаў]]. Узгадваліся свяшчэнныя [[горы|горныя]] мясціны. Нябожчыкаў хавалі ў зямлі або на штучным памосце ў [[лес]]е. Каля доладолу праводзіўся абрад ахвярапрынашэння. У часы існавання [[Бахай]] распаўсюдзіўся [[будызм]].
 
==Літаратура==