Клаус Элсбергс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Сын паэтэсы Візмы Бэлшавіцы. Вывучаў французскую філалогію ў [[Латвійскі ўніверсітэт|Латвійскім дзяржаўным універсітэце]] (1977–1982), працаваў у выдавецтве Liesma ("Полымя") і часопісе Avots ("Крыніца"). Яго вершы пачалі з’яўляцца ў друку з 1978 году, і пры жыцці пісьменніка выйшлі два зборнікі яго паэзіі. Яшчэ адзін быў надрукаваны пасля смерці.
 
Але на радзіме Элсбергс вядомы не толькі як выбітны паэт, але як і выдатны перакладчык з французскай, англійскай і рускай моваў. Сярод яго перакладчыцкіх здабыткаў – паэзія [[Гіём Апалінэр|Гіёма Апалінэра]], [[Поль Элюар|Поля Элюара]], [[Луі Арагон|Луі Арагона]] і раман "Бойня нумар 5" [[Курт Вонегут|Курта Вонегута]].