Розніца паміж версіямі "Крэўскі замак"

2 байты выдалена ,  8 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 7 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2786026 (translate me))
др
[[Image:Belarus-Kreva Castle-Tower 3.jpg|thumb]]
'''Крэўскі замак''' — комплекаскомплекс абарончых збудаванняў каля вёскі [[Крэва]] [[Смаргонскі раён|Смаргонскага раёна]] Пабудаваны ў XIV ст.(ёсць падставы меркаваць, што будаўніцтва пачалося напрыканцы XIII ст.) каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне.
 
Замак у плане няправільны чатырохвугольнік, абнесены мураванымі сценамі. Паўночная сцяна даўжынёй 85 м, усходняя — 108,5 м, паўднёвая — 71,55 м, заходняя — 97,2 м. Таўшчыня сцен 2,5-3 м, вышыня каля 12-13 м. Сцены да ўзроўню баявой галерэі вымураваны з палявога каменю, на вышыні каля 7 м ад паверхні сцены па вонкавым перыметры аблямаваны поясам каля 2 м з буйнапамернай цэглы. Замак па рагах меў 2 вежы. Паўночная, Княжацкая вежа, амаль квадратная ў плане (18,65 х 17 м) выступае за перыметр абарончых муроў. У вежы было не менш за 4 паверхі і склеп-турма ўнізе, пераходы паміж імі існавалі ў тоўшчы сцен. Па дыяганалі ад Княжацкай вежы знутры да закавых муроў была прыбудавана Малая вежа памерамі 11 х 10,65 м. Сцены да вышыні 3 м вымураваны з камянёў, вышэй — з цэглы. Уяздная брама знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй сцяне. На замкавым двары размяшчалася кузня, жылыя пабудовы, мелася сажалка.
69

правак