Размовы:Беларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
:: А каму вырашаць? "Там нешта называецца" - гэта дзе "там"? Я вось займаюся гісторыяй гэтай вайны, у тым ліку маю публікацыі пра "беларускі калабарацыянізм". Факт у тым, што адныя гісторыкі называюць легальную дзейнасьць беларусаў пры нямецкай акупацыі так, іншыя выступаюць супраць.
 
:: Чаму мы павінны пагаджацца з першымі? Чаму мы павінны ганьбіць сваіх суайчыннікаў, калі палякі, напрыклад, Пілсудзкага за супрацу з немцамі ў 1914-1918 гадах так не называюць? Расейцы Леніна ці сваіх князёў, якія супрацоўнічалі з татарамі, таксама "калабарацыяністамі" не называюць. Дый і ўрад БНР ніхто з нармальных гісторыкаў не называе калабарацыянісцкім, хоць тэрыторыя Беларусі была занятая нямецкімі войскамі ў 1918 годзе, і БНР супрацоўнічала з Райхам. Беларусь з Нямеччынай не ваявала, дык чаму супраца з любой ваюючай стараной - "калабарацыянізм", а не, напрыклад, "пошук палітычнага партнера для стварэньня беларускай дзяржавы"?
 
:: Зрэшты, я за нэйтральнасьць. Артыкул зрабіць тэрміналагічным - апісаць 2 меркаваньні гісторыкаў на гэты конт. А факталогію перанесьці ў адпаведныя артыкулы кшталту "Беларуская грамадзкая/палітычная/вайсковая дзейнасьць падчас Другой сусьветнай вайны".
::З павагай,
::W.
Вярнуцца да старонкі «Беларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне».