Віталь Вітальевіч Катаеў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др пам.друку, троху стылявыя змены
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 32:
В. В. Катаеў у сваёй выканальніцкай дзейнасці заўсёды шукаў новыя шляхі. Многія яго канцэрты і гастрольныя выступленні ламалі савецкія стэрэатыпы ўспрымання сучаснай заходняй музыкі. Смеласць, неабходная для выканання твораў некаторых савецкіх і сучасных заходніх аўтараў, нараджалася з яснага разумення сваёй мастацкай мэты. Гэтая артыстычная безкампраміснасць і адмова ўступіць у КПСС адбіліся ў далейшым на кар'еры В. В. Катаева, ён быў пазбаўлены многіх магчымасцяў, у т.л. заняцця высокага становішча ў афіцыйнай музычнай іерархіі СССР, аднак талент, моцны характар ​​і велізарная працаздольнасць дазвалялі яму дасягаць пастаўленых перад сабой творчых мэт.
 
У 1963 годзе ён выканаў у Мінску 13-ю сімфонію [[Дзмітрый Дзмітрыевіч Шастаковіч|Д. Д. Шастаковіча]] — неўзабаве пасля маскоўскай (сусветнай) прэм'еры, якая выклікала вострую рэакцыю афіцыйнага савецкага кіраўніцтва. В. В. Катаеў успамінае<ref>'''Катаев В. В.''' [http://libelli.narod.ru/music/shostakovich/symph13.html «Умирают в России страхи». О том, как в марте 1963 года в Минске исполняли 13-ю симфонию Шостаковича]</ref>:
 
{{Пачатак цытаты}}Здавалася, ужо нішто не можа перашкодзіць выкананню сімфоніі, але за пяць дзён да канцэрта мне раптам з Масквы патэлефанаваў К. Кандрашын і папрасіў тэрмінова вярнуць аркестравыя партыі… Раніцай наступнага дня перад рэпетыцыяй я паведаміў пра гэта аркестру… Тады вырашылі, што пасля рэпетыцыі кожны музыкант возьме дадому сваю партыю і да раніцы перапіша яе, а заўтра вечарам цягніком адправім ноты з бібліятэкарам у Маскву.