Себасцьян I: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 31 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q272899 (translate me)
др арфаграфія
Радок 25:
 
== Пачатак валадарання ==
Сын [[Жуан Мануэль|Жуана Мануэля]] і [[Хуана Аўстрыйская|Хуаны Аўстрыйскай]]. Унук партугальскага караля [[Жуан III, кароль Партугаліі|Жуана III]], які ўзыйшоўўзышоў на партугальскі прастол пасля яго смерці. Бацька Себасцьяна памёр ад [[сухоты|сухот]] 2 студзеня 1554 года незадоўга да яго нараджэння. Яго маці пакінула Лісабон 17 мая 1554 года і вярнулася ў Іспанію, даручыўшы выхаванне свайго нованароджанага сына свякрусе, [[Кацярына Аўстрыйская|Кацярыне Аўстрыйскай]] і з тых часоў сына больш не бачыла, але падтрымлівала з ім перапіску і рэгулярна атрымлівала з Партугаліі яго партрэты.
 
Калі памёр яго дзед, Себасцьяну было ўсяго тры гады і да яго паўналецця [[рэгент]]шай была спачатку яго бабка Кацярына, удава Жуана, а потым кардынал [[Энрыке, кароль Партугаліі|Энрыке]], [[архібіскуп]] Лісабона, брат Жуана III. У 1568 годзе, быўшы пятнаццаці гадоў з роду, Себасцьян пераняў дзяржаўныя справы. Яго кіраванне мела для Партугаліі катастрафічныя наступствы.
Радок 34:
У [[1574]] годзе ён распачаў экспедыцыю ў [[Танжэр]], дзе беспаспяхова змагаўся з маўрамі. Калі ў Марока ўзнікла барацьба за прастол, Себасцьян з'явіўся на дапамогу выгнанаму [[Абу Абдала Махамед III ал-Мутавакіл|Абу Абдале Махамеду]]. Яго войска складалася з іспанцаў, партугальцаў, нямецкіх і італьянскіх наймітаў. Пры [[Бітва пры Эль-Ксар-эль-Кебіры|Эль-Ксар-эль-Кебіры]] войска Себасцьяна было разбіта, сам кароль загінуў, але цела яго не было знойдзена.
 
Гібель юнага нежанатага караля прывяла да спынення [[Авіская дынастыя|Авіскай дынастыі]] (апошнім бясспрэчным спадчыннікам стаў пажылы бяздзетны стрыечны дзед Себасцьяна, [[Энрыке, кароль Партугаліі|кардынал Энрыке]]) і да наступнага захопу партугальскага прастола каралём Іспаніі [[Філіп II, кароль Іспаніі|Філіпам II]] ([[Іберыйская ўніяунія]]).
 
== Себасцьянісцкая легенда ==
Знікненне караля стварыла вакол імя Себасцьяна легенду: яшчэ доўгі час партугальцы чакалі, што ён вернецца і выратуе Партугалію ад ворагаў (вядомы легендарны сюжэт «[[Кароль пад гарой]]»). Каб развеяць легенду, Філіп II, уступіўшы ў 1580 годзе на партугальскі трон, абвясціў, што атрымаў з Марока рэшткі Себасцьяна і пахаваў іх у манастыры [[Жэронімуш]] у Лісабоне. Аднак гэта акцыя не мела чаканага поспеху. Скарыстаўшыся «себасцьянісцкімі» настроямі, у розны час з'явіліся чатыры самазванцасамазванцы, якія выдавалі сябе за зніклага караля. Сярод іх былі [[Ілжэ-Себасцьян I|«Кароль Пенамакора»]] (сапраўднае імя невядома), [[Матэуш Альварэш]] і іншыя.
 
== Спасылкі ==