Розніца паміж версіямі "Марцін Гаштольд"

19 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2635642 (translate me))
Марцін ГАШТОЛЬД (?-1483) — прадстаўнік роду [[род Гаштольдаў|Гаштольдаў]], сын [[Ян Гаштольд|Яна (Івашкі)]], бацька [[Альбрэхт Гаштольд|Альбрэхта]] і Альжбеты. [[Ваяводы новагародскія|Староста новагародскі]] ([[1464]]—[[1471]]), першы [[ваявода кіеўскі]] ([[1471]]—[[1480]]?), [[маршалак земскі]] ([[1481]]), [[Троцкае ваяводства|ваявода троцкі]] ([[1481]]—[[1483]]).
 
Вядомы як мудры і цывілізаваны правіцель, стрымліваў злоўжыванні магнатаў. Быў двойчы жанаты з князёўнамі [[Гальшанскія|Гальшанскімі]]: шлюб з дачкой [[Сямён Сямёнавіч Гальшанскі|Сямёна Гальшанскага-Трабскага]] прынёс яму маёнтак [[Вёска Трабы|Трабы]], каля [[Гальшаны|Гальшан]], частку Глускай воласці на р. [[Пціч]], а шлюб з Ганнай, дачкой князя [[Юрый Сямёнавіч Гальшанскі|Юрыя Гальшанскага]], частку Гальшан і [[Глуск]]а з Дубровіцай, таксама [[Задзвеі]] і [[Котлава]].
 
Пасля смерці ўдзельнага кіеўскага князя [[Сямён Алелькавіч|Сямёна Алелькавіча]], прызначаны вялікім князем літоўскім [[Казімір Ягелончык|Казімірам Ягелончыкам]] ваяводай кіеўскім. Аднак кіяўляне не пусцілі яго ў горад. У [[1471]] г. з дапамогаю войска ўзяў [[Кіеў]] і паклаў канец для існавання [[Кіеўскае княства|Кіеўскага княства]]. Падтрымкі сярод гараджан не знайшоў, пакінуў пасаду ў [[1475]] г.