Обры Бёрдслі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя+картка
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 34:
У ліпені [[1888]] года Бёрдслі пакідае школу і паступае чарцёжнікам у студыю аднаго лонданскага архітэктара, пасля ў [[1889]] годзе ідзе на службу ў лонданскае страхавое таварыства. Восенню таго ж года хвароба абвастраецца, і Бёрдслі на два гады кідае выступаць у аматарскіх спектаклях, аднак увесь гэты час вельмі шмат малюе. У [[1891]] годзе хвароба часова адступае, Бёрдслі бярэцца за серыю ілюстрацыяў да трагедыі "Тамерлан Вялікі" [[Крыстафер Марло|Крыстафера Марло]] і камедыі "Так робяць у свеце" [[Уільям Конгрыў|Уільяма Конгрыва]], а таксама да шэрагу французскіх п'ес, якія чытае ў арыгінале.
 
Нягледзячы на хваробу, мастак па парадзе [[Эдвард Колі Бёрн-Джонс|Эдварда Бёрн-Джонса]] некаторы час наведвае Вестмінстэрскую мастацкую школу, дзе чытае лекцыі прафесар Ф. Браўн. Той жа Бёрн-Джонс знаёміць Бёрдслі з [[Оскар Уайльд|Оскарам Уайльдам]].
 
Знакамітым Обры Бёрдслі зрабіўся ў [[1892]] годзе, калі ён на замову Джона Дэнта выканаў шэраг ілюстрацый да рамана Томаса Мэлары "Смерць Артура". Пашырэнню славы Бёрдслі паспрыяла і праца з Джонам Лэйнам і часопісам "Жоўтая кніга" (The Yellow Book), мастацкім рэдактарам якой малады творца робіцца ў [[1894]] годзе. Ён супрацоўнічае газетай "Pall Mall Budget", выконвае на замову кніжныя ілюстрацыі. У [[1895]] годзе вакол часопіса "Жоўтая кніга" адбываецца скандал, пэўным чынам звязаны з эратычнай скіраванасцю выдання. Калі ў [[1895]] годзе Оскара Уайльда адправілі ў турму, ён нёс нейкую кнігу жоўтага колеру, і адзін з журналістаў, што каментаваў гэтую падзею, памылкова напісаў замест "a yellow book" "the yellow book". Гэтага хапіла, каб закрыць выданне. Дзякуючы ілюстрацыям да "Саламеі" Оскара Уайльда слава Бёрдслі расце, але разам з тым пагаршаецца яго здароўе. У [[1895]] годзе ён малюе серыю змрочных ілюстрацыяў да "Падзення дому Ашэраў" [[Эдгар По|Эдгара По]]. У сакавіку [[1896]] года ён моцна захворвае і амаль не здольны трымаць у руках аловак.