Рагвалод-Васіль Барысавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Рагвалод-Васіль''' ([[1110-я]] — [[1171]]/[[1180]]), [[князі полацкія|князь полацкі]] (сяр. [[1128]] — лета [[1129]]; [[1144]]—[[1151]]; [[1159]]—[[1162]]), [[Князі друцкія|князь друцкі]] ([[1158]]—[[1171]]/[[1180]]). Сын полацкага князя [[Барыс Усяславіч|Барыса]].
 
== Біяграфія ==
Пасля смерці Барыса (пач. 1128), паводле [[лесвічнае права|лесвічнага права]], полацкі сталец перайшоў да яго малодшага брата [[Давыд Усяславіч|Давыда]], мусіць, [[князі ізяслаўльскія|князя ізяслаўльскага]]. Але чымсьці незадаволеныя палачане хутка выгналі Давыда з [[Горад Полацк|Полацка]] ўзяўшы сабе князям маладога Рагвалода-Васіля. З-за гэтага пачаўся канфлікт паміж Давыдам і Рагвалодам-Васілём, куды ўмяшаўся і [[Вялікія князі кіеўскія|вял. кн. кіеўскі]] [[Мсціслаў Уладзіміравіч Кіеўскі|Мсціслаў]], які арганізаваў вялікі паход на Полацкую зямлю. Палачане ўзяўшы з сабою Рагвалода-Васіля паехалі да Мсціслава і, мусіць, упэўнілі яго зацвердзіць Рагвалода-Васіля полацкім князем супраць права старшынства. Пэўна, Рагвалод-Васіль мусіў прызнаць вярхоўную ўладу [[Кіеў|Кіева]], чаго не было з часу яго прадзеда [[Брачыслаў Ізяславіч|Брачыслава]].