Віцебскі мастацкі музей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Пэн → Пен (2) using AWB
ілюстрацыя, дапаўненне
Радок 21:
|карта = Беларусь Віцебск
|спасылка = http://ratusha.by/mastacki-muzej/
|Commons = Vitebsk Regional Museum of Art
}}
[[File:Волки нагоняют.jpg|thumb|250px|{{нп3|Мікалай Ягоравіч Свярчкоў|М. Я. Свярчкоў|ru|Сверчков, Николай Егорович}} «Ваўкі наганяюць», 1864]]
'''Віцебскі абласны мастацкі музей'''  — філіял [[Віцебскі абласны краязнаўчы музей|Віцебскага абласнога краязнаўчага музея]]. Заснаваны [[27 лютага]] [[1992]]  г. у г. [[Віцебск]]у паводле загаду Віцебскага аблвыканкама. 3 [[2006]]  г. загадчыца філіяла В. І.  Акуневіч.
 
Асноўны фонд музея ([[2008]]) налічвае 4868 адз. захоўвання, навукова-дапаможны  — 1643 адз. Плошча экспазіцыі 700 м<sup>2</sup>².
 
== Архітэктура і гісторыя будынка ==
Мураваны будынак узведзены ў [[1883]]  г. (архітэктар І. Камінскі). Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу. Манументальны П-падобны ў плане будынак складаецца з галоўнага трохпавярховага, прыбудаваных да тарца, якія ўтвараюць унутраны двор, з уездам праз арку з боку плошчы. Галоўны корпус мае цэнтральны рызаліт, завершаны атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Фасады маюць прамавугольныя (на 1-м і 3-м паверхах) і арачныя (на 2-м паверсе) аконныя праёмы, дэкараваныя ліштвамі. Фасады па вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам, дэкараваны пілястрамі на 2-м паверсе. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. Інтэр'еры багата ўпрыгожаны: ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.
 
У [[1917]]  г. ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў [[1959]]  г., адноўлена ў [[1987]]  г.). Да [[1991]]  г. ў будынку размяшчаўся Віцебскі абком [[Камуністычная партыя Беларусі|КПБ]], цяпер  — абласны мастацкі музей.
 
== Калекцыя ==
У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага [[фарфор]]у і фаянсу 18  — пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й палавіны [[19 ст.]]; посуд [[Налібоцкая мануфактура|Налібоцкай]] і [[Урэцкая мануфактура|Урэцкай мануфактур]] [[18 ст.]] Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: [[Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі|І. Айвазоўскага]], [[Мікалай Ягоравіч Свярчкоў|М. Свярчкова]], [[Іван Крамской|І. Крамскога]], [[Архіп Іванавіч Куінджы|А. Куінджы]], [[Ісак Ільіч Левітан|І. Левітана]], [[Васіль Рыгоравіч Пероў|В. Пярова]], [[Іван Іванавіч Шышкін|І. Шышкіна]], [[Ілля Рэпін|І. Рэпіна]] і інш.; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: [[Вітольд Бялыніцкі-Біруля|В. Бялыніцкага-Бірулі]], С. Заранкі, [[Іван Хруцкі|І. Хруцкага]] і інш.; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: [[Іегуда Пэн|І. Пэна]], [[Заір Азгур|З. Азгура]], [[А. Бразер]]а, [[С. Гершоў|С. Гершова]], [[Леў Мееравіч Лейтман|Л. Лейтмана]], [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я. Мініна]], [[А. Ром]]а, [[Л. Ран]]а, [[Саламон Юдовін|С. Юдовіна]], [[Давід Аронавіч Якерсон|Д. Якерсона]]; сучасных мастакоў Беларусі.
 
Музей арганізуе выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя. Мае рэстаўрацыйную майстэрню.
 
== Літаратура ==
* Акуневіч, В. І.  Віцебскі мастацкі музей / В. І.  Акуневіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П.  Пашкоў, Л. В.  Календа, М. Г.  Нікіцін. - — Мн., 2008. — С. 178-180178—180.
* Віцебскі абласны мастацкі музей // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П.  Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І.  Мацяюн ; маст. Э. Э.  Жакевіч. - — Мн., 2003. - — Кн. 2. - — С. 643.
 
== Спасылкі ==